На філфаку з 1 красавіка па 5 мая прайшла дабрачынная акцыя пад дэвізам “Падарым сэрцы дзецям, пазбаўленым матчынай ласкі”. Студэнты і супрацоўнікі філфака сабралі шмат рэчаў і падарункаў для выхаванцаў Дзіцячага дома г. Гродна. Даведаўшыся пра патрэбы дзяцей, філфакаўцы прынеслі як прадметы першай неабходнасці (шампуні, мыла, зубныя пасты і шчоткі), так і размалёўкі, сшыткі, канцтавары, шкарпэткі, не заўсёды новае, але добрае адзенне. Адгукнуліся амаль усе студэнцкія групы і шмат выкладчыкаў. Супрацоўнікі кафедры класічнай філалогіі як арганізатары акцыі перадалі падарункі дзецям на Вялікдзень. Дзякуй усім, хто прымаў удзел у акцыі: на філалагічным факультэце вучацца і працуюць вельмі чулыя людзі. Benemerentibeneprofuĕrit. Таму, хто сее дабро, адплацяць дабром.
{gallery}2013-05-23_1{/gallery}


BY 
