Да 70-годдзя кафедры замежнай літаратуры 20 мая 2014 года адбылася літаратурная сустрэча, прысвечаная памяці першага загадчыка кафедры Давіда Яўсеевіча Фактаровіча, і прэзентацыя яго кнігі «Тэорыя перакладу». У прэзентацыі ўзялі ўдзел дзеці Давіда Яўсеевіча Ірына Давыдаўна Муфель і Яўген Давыдавіч Фактаровіч, дэкан Іван Сямёнавіч Роўда, вучні Давіда Яўсеевіча Фактаровіча доктар філалагічных навук Адам Восіпавіч Мальдзіс, загадчык кафедры тэорыі літаратуры Вячаслаў Пятровіч Рагойша, дацэнты кафедры тэорыі літаратуры Рыма Мадэстаўна Кавалёва і Міхась Паўлавіч Кенька, дацэнт кафедры беларускай літаратуры Уладзімір Аляксандравіч Наумовіч, журналістка Святлана Ульянаўна Клімянценка, супрацоўнікі кафедр замежнай, беларускай і рускай літаратур, тэорыі літаратуры, студэнты аддзялення рамана-германскай і рускай філалогіі.
Кафедра замежнай літаратуры шчыра дзякуе за ўдзел у прэзентацыі.
{gallery}2014-05-27_1{/gallery}


BY 
