Сэрвісы

Віншуем!

Кіраўніцтва філалагічнага факультэта, а таксама студэнты і выкладчыкі віншуюць загадчыка кафедры славянскіх літаратур, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Аляксеевіча Чароту з атрыманнем узнагароды “Браты Карыч” (Сербія) за ўмацаванне культурных і духоўных сувязяў паміж беларускім і сербскім народамі.

Лаўрэатамі прэміі таксама сталі Прэзідэнт Расіі У. У. Пуцін, вядомы пісьменнік і намеснік Прэм’ер-міністра Азербайджана Э. І. Эфендзіеў, сербскі актор і рэжысёр Д. Белогрліч і інш. Цырымонія ўзнагароджання прайшла 30 верасня 2014 года на Вялікай сцэне Народнага тэатра ў Бялградзе.

Узнагарода «Браты Карыч» уручаецца ўжо 17 гадоў за дасягненні ў галінах культуры і мастацтва, навуковай і даследчыцкай працы, эканомікі, а таксама за дзейнасць па ўмацаванні міру, супрацоўніцтва і сяброўства паміж народамі.

{gallery}2014-10-14{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image