Сэрвісы

Турыстычны злёт Філалагічнага факультэта БДУ «Мінскае мора – 2015»

Турыстычны злёт Філалагічнага факультэта БДУ «Мінскае мора – 2015»
У другую суботу верасня прайшло першае мерапрыемства факультэта для першакурснікаў – турыстычны злёт пад назваю “Покліч Мінскага мора!”.
“Мерапрыемства сёлета было больш яркім. Тэма індзейцаў дала шырокія магчымасці для касцюмаў, сцэнара і музыкі, –кажа студэнтка 2-га курса Кацярына Дудук, куратар каманды “Театральный беспредел”. –Першакурснікі з энтузіязмам паставіліся да падрыхтоўкі. Шкада, што час не дазволіў разгарнуцца на поўную. Працаваць было вельмі прыемна, на рэпетыцыі хадзіла як на свята”, –запэўніла дзяўчына.
Ды і самі ўдзельнікі ацанілі магчымасці мерапрыемства. Напрыклад, Лізавета Бычкова з каманды «Магикане» зазначыла: «Мінскае мора дазваляе пазнаёміцца з “неўніверсітэцкім” жыццём універсітэта, знайсці новых сяброў і паказаць сябе».
Большасць пікетаў выклікала шчырую цікавасць. «Асабліва хачу адзначыць пікеты “Кракадзіл”, “Павуцінка” і “Allia”», – падзяліўся сваім меркаваннем капітан “Гарема утконоса” Стас Паўловіч, – праходзіць іх было цікава, і, я ўпэўнены, яны дапамаглі нашай командзе аб’яднацца. Самымі складанымі былі конкурсы з пазнаваннем прадмета навобмацак і пытанне аб Нобелеўскай прэміі».
Пра атмасферу ў камандзе расказаў Цімафей Гармаза з каманды «Чероки»: «Працаваць як з камандай, так і з асобнымі яе ўдзельнікамі прыемна. Увесь калектыў настроены па-сяброўску. Незнаёмыя людзі адразу сталі знаёмымі і праблем у камунікацыі не было».
Не трэба забывацца і пра старшакурснікаў. Многія з іх паспрабавалі сябе ў новай ролі. Вось што пра гэта мяркуе куратар каманды «Гарем утконоса» Ганна Вярбіцкая: «Сёлета я ўпершыню ездзіла ў якасці куратара. Прызнаюся, што, нягледзячы на мой бойкі характар, я адчувала страх, бо гэта першае мерапрыемства для першакурснікаў. Хацелася пераканаць іх у тым, што студэнцкія гады самыя лепшыя. Пасля візіткі кожнага перапаўнялі эмоцыі. Усе хвалілі ігру адзін аднаго, казалі цёплыя словы, выказвалі падзяку за такое мерапрыемства. І тут я зразумела, што мая праца выканана. Спадзяюся, што ў наступным годзе мерапрыемтва пройдзе так жа весела і кожны першакурснік з годнасцю скажа: “Я люблю філфак!”».
А як жа адчувалі сябе пераможцы? «На гэтае пытанне складана адказаць адназначна, – распавядае ўдзельніца каманды-пераможцы “Дилижанс” Настасся Блінкова. –Увесь тыдзеньмы рыхтаваліся даМінскагамора. Хачу сказаць, што ўнас быў вельмі дружны і пазітыўны калектыў, у якім кожны з нас зрабіў свой унёсак у выступленне. Адчуванне перамогі – нешта незвычайнае, але вельмі класнае. Да аб’яўлення вынікаў кожны з нас хваляваўся так, што трымценне передавалася кожнаму члену каманды».
«Безумоўна, любое мерапрыемства патрабуе крапатлівай падрыхтоўкі, сіл і нерваў. Сёлета кураторы Студэнцкага Саюза змаглі дасягнуць галоўнай мэты – паказаць першакурснікам сапраўдную сілу філфакаўскага сяброўства! Мы – дастаткова маладая каманда, і гэта Мінскае мора стала для нас першым. Канешне, не абыйшлося без дробных недахопаў. У наступным годзе мы паспрабуем здзівіць вас новымі ідэямі!» – паабяцала старшыня Студэнцкага Саюза філалагічнага факультэта Настасся Елісеева.
На Мінскім моры панавала творчая і сяброўская атмасфера. Па словах Дар’і з каманды «Племя Димаса»: «На Мінскім моры было весела і цікава, я пазнаёмілася з цікавымі людзьмі. Шкада, што мы правялі там зусім мала часу. Так, я б абавязкова паеду туды ў наступным годзе».
Чакаем усіх на мерапрыемствах філалагічнага факультэта!
{gallery}2015-09-22_1{/gallery}
 
Image

Рэсурсы

Image
Image