Штогод у сакавіку амбасады Францыі ў франкамоўных краінах і краінах, дзе вывучаецца французская мова як замежная, сумесна з Асацыяцыямі выкладчыкаў французскай мовы арганізуюць і праводзяць конкурс «Les Mots d’Or» / «Залатое слова» ў мэтах удасканалення дзелавой французскай мовы. Гэты конкурс знаходзіцца пад патранажам Міжнароднай арганізацыі Франкафоніі, Міністэрства эканомікі, фінансаў і прамысловасці Францыі, Міністэрства адукацыі Францыі, Міністэрства замежных спраў Францыі, Міністэрства культуры і камунікацыі, Грамадскага саюза перакладчыкаў Францыі.
У гэтым годзе ў Беларусі па выніках конкурсу пераможцам стаў студэнт 2 курса філалагічнага факультэта БДУ Юрый Аношка. У якасці прыза Юрый атрымаў стажыроўку ў Францыі.


BY 
