17 красавіка на філалагічным факультэце БДУ адбылося пасяджэнне міжфакультэцкіх студэнцкіх навуковых гурткоў «Літара», «Майстэрня аўдыявізуальнага перакладу» пад кіраўніцтвам дацэнтаў кафедры раманскага мовазнаўства Лапуновай В.У., Саўко М.У., дацэнта кафедры тэорыі і практыкі перакладу ФСК Улановіч А.І . і старшага выкладчыка кафедры раманскага мовазнаўства Цыбульскай Н.А. У пасяджэнні прынялі ўдзел студэнты 1-4 курсаў спецыяльнасці «Рамана-германская (французская) філалогія», а таксама студэнты 5-га курса ФСК спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы (пераклад)». Абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з алгарытмам падрыхтоўкі студэнцкіх навуковых праектаў, а таксама з удзелам у міжнародных праграмах студэнцкага ўзаемадзеяння. Падчас пасяджэння быў абмеркаваны даклад лаўрэата Рэспубліканскага студэнцкага конкурсу навуковых работ студэнткі 5-га курса ФСК БДУ Змітраковіч С. «Навукова-даследчая работа як інструмент пашырэння навуковага кругагляду студэнтаў у межах супрацоўніцтва факультэтаў і ВНУ».
Студэнцкае жыццё
Пасяджэнне міжфакультэцкіх студэнцкіх навукова-даследчых гурткоў «Літара» і «Майстэрня аўдыявізуальнага перакладу»
Студэнцкае жыццё