Падводзячы вынікі вучэбнага года, дэкан Сяргей Аляксандравіч Важнік правёў шэраг сустрэч з актывістамі факультэта.
Так, 21 мая 2021 года адбылася сустрэча з актывістамі Творчага саюза філалагічнага факультэта. На сустрэчы закранулі тэмы мінулых мерапрыемстваў, былі падведзены вынікі культурна-асветніцкай акцыі “Вязынка–2021”. Сяргей Аляксандравіч адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі творчых нумароў для канцэртнай часткі акцыі і падзякаваў актывістам за станоўчыя эмоцыі ад прагляду выступаў. Напрыканцы сустрэчы дэкан уручыў усім удзельнікам сувеніры: майку і бандану з лагатыпамі філалагічнага факультэта БДУ і “Вязынкі”. Таксама былі ўручаны памятныя гайды “Вязынка–2021”, падрыхтаваныя прэс-службай філалагічнага факультэта сумесна з Творчым саюзам.
26 мая прайшла сустрэча з камандай КВЗ філалагічнага факультэта. Сяргей Аляксандравіч распавёў пра гісторыю руху КВЗ на факультэце, а таксама выказаў падзяку студэнткам за аднаўленне гэтай традыцыі. Удзельніцы каманды, у сваю чаргу, расказалі пра свае поспехі і дасягненні, падзяліліся планамі на будучыню. Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Вольга Пятроўна Крычко і старшыня Творчага саюза філалагічнага факультэта БДУ Анастасія Еўтушкевіч абмеркавалі з дзяўчатамі пытанні дапамогі камандзе, а таксама вызначылі шляхі далейшага творчага супрацоўніцтва з факультэцкімі моладзевымі арганізацыямі. Сустрэча прайшла вельмі цёпла. Безумоўна, не абышлося без гумару і смеху. Удзельніцы каманды таксама атрымалі ад дэкана падарункі і дамовіліся сустрэцца на гульні паўфіналу адкрытай лігі КВЗ БДУ, якая пройдзе ў верасні 2021 года.