Сэрвісы

Калядны дабрачынны баль

Набліжаецца галоўнае мерапрыемства зімы – Калядны дабрачынны баль!

Ужо другі год Творчы саюз філалагічнага факультэта ладзіць яго ў анлайн-фармаце. Але гэта не адмяняе прысутнасць чароўнай атмасферы, пышных сукенак, вальса дэбютантак, канцэртную праграму і, вядома ж, дапамогу.

Кожны з вас зможа паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі і дапамагчы Арыне Філіпавай з Магілёва, перавёўшы на рахунак 5 беларускіх рублёў.

Арына – мілая дзяўчынка з дыягназам «аўтызм». Яна вельмі энергічная: любіць катацца на арэлях і скакаць на фітболе, – пачуццё бязважкасці для яе быццам паветра. Самае галоўнае зараз – трапіць на рэабілітацыю да спецыяліста, на што бацькі Арыны і збіраюць сродкі. І мы можам ім дапамагчы! Даведацца больш пра гісторыю Арыны можна на старонцы ў Instagram: https://instagram.com/filippovaarina7_help?utm_medium=copy_link.

Каб зрабіць дабрачынны ўзнос, неабходна пакінуць «+» у абмеркаванні ў групе ВКонтакте Творчага саюза філалагічнага факультэта БДУ. Арганізатары балю звяжуцца з вамі і паведамяць неабходную інфармацыю. Яны таксама прысвояць вам парадкавы нумар для далейшага ўдзелу ў латарэі.

Дашліце фота ці скрыншот чэка вашага ахвяравання ў асабістыя паведамленні Творчага саюза філалагічнага факультэта БДУ. Так будзе зразумела, наколькі баль дапамог даведацца людзям пра Арыну.

Кульмінацыяй мерапрыемства стане анлайн-канцэрт, які пройдзе 16 снежня. На ім выступяць актывісты Творчага саюза і зоркі БДУ, а таксама будуць абраны пераможцы латарэі.

Больш падрабязную інфармацыю вы можаце знайсці ў сацыяльных сетках Творчага саюза факультэта.

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.