11 кастрычніка 2023 года студэнты II курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі і выкладчыкі кафедры англійскага мовазнаўства Ю.А. Жукава, П. У. Бурдыка і У. Ю. Захарэвіч наведалі міжнародную выставу-кірмаш тавараў і паслуг для жанчын «LADY Expo 2023», галоўную пляцоўку для прэм'ер у сферы здароўя і прыгажосці.
Мэтай наведвання выставы стала павышэнне інфармаванасці студэнтаў аб існуючых падыходах да развіцця і стымуляванню жаночых эканамічных ініцыятыў у рамках Дзяржпраграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва». Студэнты вывучылі існуючыя ўмовы і магчымасці арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, азнаёміліся з асаблівасцямі і тэндэнцыямі вядзення бізнесу. Набытыя веды ўжылі для выканання заданняў эўрыстычнага тыпу ў рамках вучэбнай дысцыпліны « Асноўная замежная мова (англійская). Узровень 3» па тэме «Жанчыны ў бізнэсе».