Сэрвісы

Псіхалагічны трэнінг як аснова развіцця творчых здольнасцяў студэнтаў

Псіхалагічны трэнінг як аснова развіцця творчых здольнасцяў студэнтаў

29 лютага 2024 г. на філалагічным факультэце БДУ прайшло мерапрыемства “Псіхалагічны трэнінг як адзін з прыёмаў развіцця крэатыўнага мыслення студэнтаў-філолагаў” з удзелам студэнтаў 2 курса спецыяльнасці “Руская філалогія”. На мерапрыемстве прысутнічалі выкладчыкі кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства: загадчык кафедры дацэнт Таццяна Марозава, дацэнт Вольга Прыемка, старшы выкладчык Святлана Крылова, загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору Вера Дзянісенка.

Вяла мерапрыемства Ганна Альшэўская, выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства, распрацоўшчык канцэпцыі.

Мэта мерапрыемства – навучыць студэнтаў самастойна ставіць праблемныя пытанні і вылучаць свае гіпотэзы-адказы на іх. Матэрыялам для трэнінгу былі абраны самыя вядомыя рускія народныя казкі. Усё гэта ў сукупнасці спрыяла фармаванню ў студэнтаў пазнавальнай цікавасці і ўмення выяўляць яшчэ не вывучаныя праблемы, развіццю крэатыўнасці мыслення, стрэсаўстойлівасці, умення працаваць у камандзе.

На першым этапе трэнінгу была праведзеная жартоўная віктарына па рускіх народных казках (з варыянтамі адказаў). Віктарына дапамагла студэнтам настроіцца на творчую хвалю, а таксама садзейнічала стварэнню нязмушанай і добразычлівай атмасферы.

На другім этапе было абрана журы і сфарміраваны дзве каманды. Кожная каманда выбрала капітана, які арганізаваў плённую працу ўсіх. Неабходна было прыдумаць пытанні на матэрыяле рускіх народных казак, задаць іх іншай камандзе, якая прыдумляла на іх адказы. Абмен пытаннямі і адказамі праходзіў паміж камандамі ў 5 раўндаў.

Пасля кожнага раўнда члены журы ацэньвалі вынікі кожнай каманды па самастойна распрацаваных імі крытэрыях і каментавалі выстаўленыя адзнакі.

Трэцім этапам працы стала падрыхтоўка студэнтамі бурыме на тэму казачных персанажаў.

На заключным этапе студэнты дзяліліся сваімі ўражаннямі і атрыманым досведам: што спадабалася, чаму навучыліся, з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся, якія высновы для сябе зрабілі. Усе сышліся на думцы, што такія формы работы не толькі цікавыя, але і карысныя для вучобы, у прыватнасці, для замацавання ведаў, атрыманых на лекцыйных і практычных занятках.

1_1.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.