Сэрвісы

План працы Савета

ПЛАН

працы Савета філалагічнага факультэта БДУ
на 20
23/2024 навучальны год

верасень

1. Аб дзейнасці філалагічнага факультэта: задачы на 2023–2024 навучальны год (М. М. Хмяльніцкі,  Т. В. Мальцэвіч, В. П. Крычко, А. А. Акушэвіч, С. А. Важнік).

2. Аб рэкамендацыі для працы куратарамі вучэбных груп 4 курса (В. П. Крычко).

3. Вынікі ацэнкі сістэмы менеджменту якасці БДУ (М. М. Хмяльніцкі).

4. Аб планавых мерапрыемствах па папярэджанні карупцыі (С. А. Важнік).

5. Зацвярджэнне складу Савета філалагічнага факультэта і плана працы на 2023‒2024 навучальны год (сакратар Савета).

6. Зацвярджэнне складу Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта і плана працы на 2023‒2024 навучальны год  (В. В. Жукавец).

кастрычнік

1. Аб унясенні змен і дапаўненняў у справаздачна-планавую дакументацыю па арганізацыі выхаваўчай работы на філалагічным факультэце (В. П. Крычко).

2. Работа з адоранымі выпускнікамі Ліцэя БДУ і пераможцамі прадметных алімпіяд. “Інстытут настаўніцтва”. Аб працы Школы юнага філолага (А. А. Акушэвіч, загадчыкі кафедр).

3. Аб працы кафедры раманскага мовазнаўства (дакладчык А. В. Тучынскі, эксперт С. С. Катоўская).

4. Аб правядзенні выніковай атэстацыі студэнтаў 4–5 курсаў. Справаздачы старшынь ДЭК (старшыні ДЭК, М. М. Хмяльніцкі).

5. Аб бягучай і выніковай атэстацыі аспірантаў, саіскальнікаў і дактарантаў за 2023 год (Т. В. Мальцэвіч).

лістапад

1. Змест і формы выхаваўчай работы на філалагічным факультэце ў 2023‒2024 навучальным годзе (В. П. Крычко).

2. Канцэпцыя і арганізацыя навучання на прафілізацыі “Лічбавая філалогія” (А. А. Барковіч, М. М. Хмяльніцкі).

3. Зацвярджэнне тэм і навуковых кіраўнікоў дысертацый аспірантаў, дактарантаў, саіскальнікаў 1-га года навучання (загадчыкі кафедр). 

снежань

1. Аб выкладанні рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры на філалагічным факультэце (А. А. Акушэвіч).

2. Сістэма менеджменту якасці ў вучэбна-метадычным, навукова-даследчым і выхаваўчым працэсе філалагічнага факультэта. Зацвярджэнне стратэгічных мэт сістэмы менеджменту якасці факультэта на 2024 год (М. М. Хмяльніцкі).

3. Аналіз задаволенасці маладых спецыялістаў і працадаўцаў  (СМЯ, 2023) (М. М. Хмяльніцкі).

4. Аб падрыхтоўцы кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый на філалагічным факультэце (загадчыкі кафедр, на якіх вядзецца падрыхтоўка дысертацый).

студзень

1. Справаздача аб навуковай рабоце філалагічнага факультэта за 2023 год (Т. В. Мальцэвіч).

2. Аб выніках прафарыентацыйнай работы філалагічнага факультэта ў першым семестры 2023–2024 навучальнага года (А. А. Акушэвіч).

3. Аб павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў факультэта (Т. В. Мальцэвіч). 

люты

1. Аб выкладанні замежных моў на філалагічным факультэце (А. А. Барковіч, М. С. Гутоўская, С. С. Катоўская,  А. У. Кірычэнка, А. В. Тучынскі, М. М. Хмяльніцкі).

2. Аб выкарыстанні сучасных адукацыйных тэхналогій у вучэбным працэсе (М. М. Хмяльніцкі, Д. А. С’янаў).

3. Аб арганізацыі вучэбнага працэсу на ступені паглыбленай вышэйшай адукацыі (магістратура) у 2023‒2024 навучальным годзе (М. М.  Хмяльніцкі, Д. А. С’янаў). 

сакавік

1. Аб выніках зімовай экзаменацыйнай сесіі (В. П. Крычко).

2. Вынікі правядзення ўнутранага аўдыту (маніторынгу) СМЯ на філалагічным факультэце ў 2024 годзе (М. М. Хмяльніцкі).

3. Аб гатоўнасці і якасці выканання курсавых і дыпломных работ, магістарскіх дысертацый (загадчыкі кафедр).

4. Аб органах студэнцкага самакіравання на філалагічным факультэце (Ю. А. Гурыновіч).

красавік

1. Аб працы Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта (В. В. Жукавец).

2. Аналіз задаволенасці студэнтаў (па выніках анкетавання) (М. М. Хмяльніцкі).

3. Аб працы прафбюро філалагічнага факультэта (С. І. Крылова).

май

1. Аб выкананні «Плана выхаваўчай работы на філалагічным факультэце БДУ на 2023–2024 навучальны год» (В. П. Крычко).

2. Аб выніках педагагічнай практыкі (А. А. Акушэвіч, кіраўнікі практык).

3. Аб выніках прафарыентацыйнай работы філалагічнага факультэта ў другім семестры 2023–2024 навучальнага года (А. А. Акушэвіч).

4. Аб падрыхтоўцы да святкавання 85-годдзя філалагічнага факультэта (загадчыкі кафедр, С. А. Важнік). 

чэрвень

1. Зацвярджэнне «Плана выхаваўчай работы на філалагічным факультэце БДУ на 2024–2025 навучальны год» (В. П. Крычко).

2. Аб працы куратараў вучэбных груп на 1–4 курсах (В. П. Крычко).

3. Рэкамендацыя выпускнікоў 2024 года ў магістратуру і аспірантуру (загадчыкі кафедр).

4. Аб працы філіялаў кафедр і ўзаемадзеянні з базавымі арганізацыямі ў 2023‒2024 навучальным годзе (Т. В. Мальцэвіч).

5. Аналіз задаволенасці выпускнікоў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта па выніках анкетавання (М. М. Хмяльніцкі).

6. Аб дазволе чытаць лекцыі старшым выкладчыкам (загадчыкі кафедр).

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.