22 сакавіка ў 12:00 у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна студэнты філалагічнага факультэта БДУ адзначаць 100-гадовы юбілей дзеяча італьянскай культуры П'ер Паала Пазаліні адкрыццём невялікай экспазіцыі, прысвечанай выдатнаму майстру.
Мерапрыемства праводзіцца дзякуючы сумеснай ініцыятыве аддзела замежнай літаратуры абласной бібліятэкі і творчага аб'яднання “Перакладчыцкая майстэрня” філалагічнага факультэта (кіраўнік – Салеева М.В., дацэнт кафедры раманскага мовазнаўства, кандыдат філасофскіх навук).
Падчас сустрэчы студэнты прачытаюць вершы Пазаліні і ўласныя паэтычныя пераклады.
Запрашаюцца аматары італьянскай культуры і кінематографа!


BY 
