Сэрвісы

Конкурс эсэ «Гісторыя БДУ –гісторыя маёй сям’і – мая гісторыя»

Кафедра рускай мовы запрашае студэнтаў філалагічнага факультэта прыняць удзел у конкурсе эсэ «Гісторыя БДУ гісторыя маёй сямі  мая гісторыя», прысвечаным стагоддзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Успаміны вашых родных пра гады вучобы або працы ў БДУ, эпізоды, што сталі сямейнымі легендамі, надзвычайныя супадзенні, уласныя ўражанні і разважанні пра тыя гады вашага жыцця, якія ўжо «ўвайшлі» ў стагоддзе, што ахапіла 1921–2021 гады, – адным словам, сюжэты, героі і сувязі, якія праходзяць скрозь час і аб’ядноўваюць людзей. Філалагічны факультэт за многія дзесяцігоддзі падрыхтаваў цэлыя дынастыі філолагаў – магчыма, Вы прадстаўнік адной з іх?

Па жаданні аўтараў тэксты могуць суправаджацца фотаздымкамі і малюнкамі. Аб’ём эсэ – да 3 старонак друкаванага тэксту, TimesNewRoman, 14 pt, адзінарны інтэрвал. Мовы – беларуская ці руская. У файле просім пазначыць прозвішча, імя і імя па бацьку аўтара, курс, спецыяльнасць, групу.

Пераможцаў і прызёраў вызначыць журы. Лепшыя работы будуць размешчаны на сайце філалагічнага факультэта, а іх аўтары атрымаюць падарункі.

Матэрыялы прымаюцца да 3 мая 2021 г. на адрас: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.