Сэрвісы

Конкурс відэапраектаў «Філалагічны факультэт у дружнай сям’і факультэтаў БДУ»

Кафедра англійскага мовазнаўства аб’яўляе ўніверсітэцкі конкурс відэапраектаў «Філалагічны факультэт у дружнай сям’і факультэтаў БДУ», прысвечаны 100-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Конкурс відэапраектаў стартуе на філалагічным факультэце 27 красавіка 2021 года і пройдзе ў завочным фармаце на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ (платформа DLS Moodle) https://eduphil.bsu.by/course/view.php?id=1997.

Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю філалагічнага факультэта сярод вучнёўскай моладзі і абітурыентаў 2021 года. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты I–V курсаў філалагічнага факультэта. Умовай удзелу ў конкурсе з’яўляецца стварэнне індывідуальных ці групавых відэапраектаў аб родным факультэце з наступным прадстаўленнем старшакласнікам ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь (школах, гімназіях, ліцэях).

Прыём заявак ажыццяўляецца з 27 красавіка да 3 мая 2021 года. Заяўкі накіроўваюцца арганізатару конкурсу – кафедры англійскага мовазнаўства – на электронны адрас Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. з указаннем тэмы конкурсу.

21 мая журы і аргкамітэт аб’явяць пераможцаў конкурсу ў некалькiх намiнацыях.

Падрабязную інфармацыю пра конкурс можна знайсці тут.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.