Вынікі Універсітэцкага конкурсу відэапраектаў “Філалагічны факультэт у дружнай сям’і факультэтаў БДУ” (27.04‒27.05.2021), прысвечанага 100-годдзю з дня заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

На філалагічным факультэце з 27 красавіка па 27 мая адбыўся конкурс відэапраектаў “Філалагічны факультэт у дружнай сям’і факультэтаў БДУ”, прысвечаны 100-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мэта конкурсу – шырокае інфармаванне вучняў старэйшых класаў аб філалагічным факультэце, яго гісторыі, структуры, напрамках навучання, перспектывах і ўмовах паступлення праз дэманстрацыю аўтарамі сваіх відэапраектаў навучэнцам школ і гімназій. Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ. Найбольш актыўны ўдзел прынялі студэнты-першакурснікі.

Конкурс праходзіў у некалькі этапаў. Удзельнікі стваралі творчыя працоўныя групы, здымалі і манціравалі відэа, ладзілі сустрэчы з навучэнцамі школ. 25 мая была праведзена выніковая канферэнцыя ўдзельнікаў праекта, на якой студэнты прадэманстравалі праекты і падзяліліся ўражаннямі ад сустрэч са школьнікамі. 27 мая адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу і былі вызначаны пераможцы па наступных намінацыях:

- “Лепшы відэапраект” – Шайко Паліна (спецыяльнасць “Рамана-германская (англійская) філалогія”, 5 курс, 9 група);

- “Самае прафесійнае відэа” – Несцер Ганна, Пратасава Марыя (спецыяльнасць “Руская філалогія”, 1 курс, 6 група);

- “Самы арыгінальны сцэнарый” – Гота Яна, Дубінец Марта, Белая Ганна (спецыяльнасць “Славянская філалогія”, 1 курс, 13 група);

- “Самая крэатыўная прэзентацыя відэапраекта” – Буланок Аляксандр, Някрэвічус Аліна, Пашкевич Рыгор, Цупрыянчык Павел (спецыяльнасць “Славянская філалогія”, 1 курс, 13 група).

Асноўным вынікам праекта можна лічыць папулярызацыю філалагічнага факультэта БДУ ў рэспубліцы сіламі студэнтаў праз ініцыятыву і рэалізацыю творчых здольнасцей. Аргкамітэт выказвае падзяку ўдзельнікам і спадзяецца, што конкурс стане добрай традыцыяй факультэта.

1 УК ФФ в дружной семье БГУ. Разработка проектов

2 УК ФФ в дружной семье БГУ

3 УК ФФ в дружной семье БГУ

4 УК ФФ в дружной семье БГУ