Сэрвісы

100 гарадоў да 100-годдзя БДУ

30 верасня 2021 года ў рэктараце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося ўрачыстае закрыццё веламарафону «100 гарадоў да 100-годдзя БДУ».

За чатыры месяцы студэнты, выкладчыкі і выпускнікі БДУ правезлі сцяг па розных гарадах і знакавых месцах нашай краіны.

Наш факультэт таксама не застаўся ўбаку. Да акцыі далучыліся намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Вольга Пятроўна Крычко (в. Каменная Горка), старшыня Савета ГА «Саюз жанчын БДУ» Ірына Валер’еўна Казакова, старшыня творчага саюза філалагічнага факультэта Анастасія Еўтушкевіч (в. Сычкава), Акунец Вольга (г. Мазыр), Карына Ваўранюк (г. Высокае), Аляксандра Карнялюк (г. Івацэвічы), магістрантка Вераніка Косціна (г. Слонім).

Фінальнай кропкай праекта стала ўрачыстая перадача сцяга ад студэнтаў кіраўніцтву ўніверсітэта. Кожнаму ўдзельніку ўручылі памятны медаль веламарафону «100 гарадоў да 100-годдзя БДУ». Таксама была арганізавана выстава фотаздымкаў мясцін, у якіх пабываў сцяг БДУ.

L1lky4Ggb6Q

bqY Is1fw A

F7fA5wDAdrw

Xm0RFr5wxWM

ycDPAUQuqas

IMG 1356 2

Image

Рэсурсы

Image
Image