Эстафета «Полымя ведаў»

19 кастрычніка 2021 года прайшла эстафета «Полымя ведаў» – мерапрыемства, прымеркавана да 100-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На карце ўдзельнікаў эстафеты было 20 знакавых месцаў, звязаных з гісторыяй БДУ.

Старт эстафеты быў дадзены каля гістарычнага факультэта – будынка № 1 БДУ. Тут у 1921 годзе размяшчаліся праўленне і канцылярыя БДУ. Акцыя аб’яднала ўсе факультэты ўніверсітэта. Наш факультэт прадставілі студэнты другога курса Аляксандр Буланок і Ганна Рачкоўская. Завяршылася эстафета на пляцоўцы каля будынка Рэктарата. Сцяг універсітэта і сімвалічны факел былі перададзены рэктару БДУ Андрэю Дзмітрыевічу Каралю.

Віват, БДУ!

DSC 0084

DSC 0067

DSC 0025