Літаратурная вечарына, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, прайшла пад патранажам ГА «Саюз жанчын БДУ» 19 снежня ў кабінеце-музее беларускай народнай культуры на філалагічным факультэце. У межах вечарыны адбыўся Конкурс чытальнікаў: вершы Максіма Багдановіча чыталі як беларускія, так і замежныя студэнты філалагічнага факультэта і Інстытута журналістыкі БДУ. У склад журы ўвайшлі старшыня Саюза жанчын БДУ І.В. Казакова, намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце В.П. Крычко, дацэнт В.Г. Пракапчук. Дыплом І ступені атрымала студэнтка 5 курса Інстытута журналістыкі Аляўціна Корчык, дыплом ІІ ступені – студэнтка 4 курса аддзялення класічнай філалогіі Алена Капліч, дыплом ІІІ ступені – студэнтка 2 курса аддзялення беларускай філалогіі Яўгенія Пракапчук. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі у падарунак кнігі па розных аспектах беларускай гісторыі і культуры. На вечарыне прагучалі не толькі вершы класіка беларускай літаратуры, але і песні на словы М. Багдановіча. Музыкальныя кампазіцыі падрыхтавалі студэнтка Інстытута журналістыкі Святлана Чыжык і студэнтка БДПУ імя М. Танка Ліза Тумар. У межах вечарыны дзейнічала выстава кніг, прысвечаных творчасці М. Багдановіча.
{gallery}2016-12-22{/gallery}


BY

