Сэрвісы

Лойка Алег Антонавіч (1.05.1931–19.11.2008)

loiko.jpgАлег Антонавіч Лойка нарадзіўся 01.05.1931 г. у горадзе Слоніме Гарадзенскай вобласці ў сям'і фельчара.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ. 3 1956 г. - выкладчык беларускай літарагуры, з 1985 г. - загадчык кафедры беларускай літаратуры, у 1990 - 1996 гг. - дэкан філалагічнага факультэта БДУ.

Доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Наныянальнай Акадэміі навук Беларусі. Сябра Саюза пісьменнікаў з 1960 г. Яго пяру належаць звыш 30 зборнікаў паэзіі, 2 раманы, аўтарскія гісторыі літаратуры, некалькі дзесяткаў літаратуразнаўчых прац, шматлікія пераклады, рэцэнзіі, эсэ, публіцыстыка.

Алег Антонавіч Лойка заўсёды быў апантаным выхавальнікам паэтычных, навуковых і настаўніцкіх талентаў. Як стваральнік і кіраўнік універсітэцкага лігарагурнага аб'яднання «Узлёт», навуковы дарадца дысергацыйных даследаванняў, выхаваў цэлую плеяду паэтаў, пісьменнікаў, даследчыкаў літарагуры.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны, польскім медалём за заслугі перад польскай літаратурай, іншымі дзяржаўнымі і ўрадавымі ўзнагародамі.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае», прэміі БДУ імя Уладзіміра Пічэты.

Жыццёвы шлях і творчасць Алега Антонавіча Лойкі заўсёды былі азораны сапраўдным гуманізмам, улюбёнасцю ў жыццё і людзей. Яны выпраменьваюць як самую вялікую каштоўнасць на зямлі — веру ў чалавека, у яго стваральныя магчымасці. Шляхі да дабра, чысціні, светласці ў чалавеку заўсёды з'яўляліся стваральнымі прынцыпамі творчага почырку пісьменніка і навукоўцы.

Смуткуем. Развітваемся.

Дэканат, супрацоўнікі філалагічнага факультэта БДУ

Image

Рэсурсы

Image
Image