Круглы стол “Мастацкая літаратура ў сучасным свеце: эстэтычны і сацыяльны аспекты”

Адзін з нешматлікіх “бонусаў” пандэміі каронавіруса – актывізацыя анлайн-падзей, стварэнне інтэрнэт-пляцовак для абмеркавання актуальных праблем сучаснай літаратуры і мастацтва. Прыкладам таго стаў круглы стол, арганізаваны на платформе Zoom кафедрай рускай літаратуры БДУ 16 красавіка 2021 года. У межах заяўленай тэмы “Мастацкая літаратура ў сучасным свеце: эстэтычны і сацыяльны аспекты” былі прапанаваны анлайн-даклады выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў кафедры, прысвечаныя вядучым тэндэнцыям развіцця найноўшай прозы (“Літаратура нон-фікшн” Л. Аўдзейчык), паэзіі (“Якой павінна быць сучасная паэзія?” Д. Вараб’ёва), драматургіі (“Манадрама як “я-выказванне” на тэатры” А. Лепішавай), стратэгіям чытання і пісьма, якія прадвызначылі праблемы школьнай адукацыі (“Што чытае сучаснае грамадства? (статыстычны зрэз)” А. Гатоўчыц), існаванню літаратуры ў сітуацыі постлітаратурацэнтрызму (“Ці можна навучыць мастацтву?” Г. Бубен, “Постаць дзіцячага пісьменніка ў літаратурным і грамадскім працэсах” В. Жыбуль).

Дыскусійнымі сталі пытанні пра перспектывы існавання мастацкага слова ў сацыякультурным кантэксце 2010-х гадоў: феномена “постпраўды”, “камунікатыўнай парадыгмы мастацкасці” (В. Цюпа), перфарматыўнага павароту ў мастацтве.

стол1

стол2