19 верасня у рамках мерапрыемстваў рэспубліканскага “Тыдня роднай мовы” дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства А. Л. Садоўскай была прачытана лекцыя “Лінгвакультурная каштоўнасць беларускай фразеалогіі”. Акцэнт быў зроблены на асэнсаванне студэнтамі непарыўнай сувязі мовы і нацыянальнай культуры і фарміраванне этнакультурнай кампетэнцыі як адной са стратэгічных мэт сучаснай адукацыі. Беларуская фразеалогія прадстаўлена як каштоўны элемент гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, які своеасаблівым чынам прэзентуе непарыўную сувязь мовы і грамадства.




BY

