31 кастрычніка 2022 года на філалагічным факультэце прайшла прафарыентацыйная сустрэча з вучнямі 10-11 класаў ДУА «Гімназія №40 г. Мінска».
Гімназісты сталі ўдзельнікамі квэст-праграмы «PhilCase», з лінгвістычнымі майстар-класамі, якую падрыхтавалі студэнты нашага факультэта розных спецыяльнасцей. Таксама навучэнцы змаглі праверыць свае веды ў галіне мовы, літаратуры, гісторыі і культуры Беларусі, прыняўшы ўдзел у Лінгвістычнай гульні «Язык. Словесность. Культура», якая праводзіцца ў рамках конкурсу на Лепшы маладзёжны праект БДУ.
Удзельнікі мерапрыемства сустрэліся з дэканам факультэта Сяргеем Важнікам на «Dialogue Platform». Каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі.





BY

