Сэрвісы

II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аксіялогія філалагічнай адукацыі ў кантэксце падрыхтоўкі педагога будучыні»

II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аксіялогія філалагічнай адукацыі ў кантэксце падрыхтоўкі педагога будучыні»

20-21 сакавіка 2023 года на філалагічным факультэце БДУ адбылася II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аксіялогія філалагічнай адукацыі ў кантэксце падрыхтоўкі педагога будучыні», прысвечаная 35-годдзю стварэння кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры.

Пленарнае пасяджэнне канферэнцыі пачалося з музычнага прывітання аркестра народных інструментаў ДУА «Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» (мастацкі кіраўнік - Марыя Анатольеўна Кучынская). З прывітальным словам выступілі: дэкан філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Сяргей Аляксандравіч Важнік; дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Лявонавіч Капылоў; намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар педагагічных навук, дацэнт Вольга Уладзіміраўна Зелянко; загадчык кафедры рускай мовы, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Сямёнавіч Роўда; прафесар кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», доктар педагагічных навук, прафесар Галіна Іванаўна Нікалаенка; галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Наталля Мікалаеўна Шапран.

Свае даклады прадставілі рэктар ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі», кандыдат педагагічных навук, дацэнт Таццяна Іванаўна Мароз; загадчык кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар Генадзь Уладзіміравіч Пальчык; намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар педагагічных навук, дацэнт Вольга Уладзіміраўна Зелянко, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Міхайлаўна Валочка; галоўны рэдактар часопіса «Беларуская мова і літаратура», прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар Алесь Іванавіч Бельскі; прафесар кафедры беларускай і рускай моў УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт», доктар педагагічных навук, дацэнт Марыя Пятроўна Жыгалава; дацэнт кафедры замежных моў Інстытута міжнароднай адукацыі Хэнаньскага ўніверсітэта навукі і тэхнікі (КНР), кандыдат педагагічных навук, дацэнт Таццяна Уладзіміраўна Ігнатовіч; загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч, прафесар кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар педагагічных навук, дацэнт Ірына Уладзіміраўна Таяноўская.

Пасля пленарнага пасяджэння, мадэратарамі якога выступілі Сяргей Аляксандравіч Важнік і Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч, удзельнікі мерапрыемства працягнулі працу ў 6 секцыях.

На кафрерэнцыі абмяркоўваліся аксіялагічныя аспекты прафесійнай кампетэнтнасці педагога ў сучасным адукацыйным кантэксце і сучасныя аксія-крэатыўныя стратэгіі прафесійнай падрыхтоўкі педагога XXI стагоддзя.

Удзел у канферэнцыі прынялі вучоныя з Беларусі, Кітая, Кыргызстана, Расійскай Федэрацыі, Узбекістана (усяго – больш за 100 чалавек).

У рамках канферэнцыі ўдзельнікі наведалі Мастацкую галерэю Міхаіла Савіцкага. Таксама 21 сакавіка адбылася сустрэча з ветэранамі кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры.

Па выніках правядзення канферэнцыі будзе выпушчаны электронны зборнік матэрыялаў (з прысваеннем ISBN), які плануецца размясціць у адкрытым доступе ў Электроннай бібліятэцы БДУ.

29 03 2023

29 03 2023 1

29 03 2023 2

29 03 2023 3

29 03 2023 4

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.