Сэрвісы

Прэзентацыя дапаможніка «Гісторыя беларускай мовы. Хрэстаматыя»

Прэзентацыя дапаможніка «Гісторыя беларускай мовы. Хрэстаматыя»

4 мая супрацоўнікі кафедры беларускага мовазнаўства прафесар Ганна Кулеш і дацэнт Марына Свістунова прэзентавалі студэнтам другога курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” сваё новае выданне – “Гісторыя беларускай мовы. Хрэстаматыя”, у якім сабраны фрагменты і асобныя працы вядомых даследчыкаў, што асвятляюць найбольш важныя і складаныя тэмы гісторыі беларускай мовы. Рэкамендаваны Міністэрствам адукацыі вучэбны дапаможнік арыентаваны на паглыбленне ведаў пры вывучэнні гістарычнай граматыкі беларускай мовы і гісторыі беларускай літаратурнай мовы.

Загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Мікалай Прыгодзіч сцісла паведаміў пра выданні па гісторыі беларускай мовы, традыцыі якіх працягвае і пашырае прэзентаваны дапаможнік, а таксама пра серыю “Замежная беларусістыка” і іншыя навуковыя працы, падрыхтаваныя на кафедры.

Складальнікі выказалі спадзяванне на тое, што вучэбнае выданне, даступнае не толькі ў друкаваным, але і ў лічбавым выглядзе на сайце электроннай бібліятэкі БДУ, адпавядае сучасным адукацыйным патрабаванням і будзе па-сапраўднаму карысным.

25072023 2

25072023 3

Image

Рэсурсы

Image
Image