Сэрвісы

Навукова-практычная канферэнцыя “Супруноўскія чытанні”

Навукова-практычная канферэнцыя “Супруноўскія чытанні”

24 кастрычніка на філалагічным факультэце адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Супруноўскія чытанні, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння прафесара А.Я. Супруна. Асноўнымі навуковымі кірункамі канферэнцыі з'явіліся:

1. Сучасныя даследаванні мовы: сістэмныя, сацыякультурныя і псіхалінгвістычныя аспекты.

2. Славянскае мовазнаўства: асаблівасці функцыянавання і тэндэнцыі развіцця славянскіх моў.

3. Прыкладная лінгвістыка ў інфармацыйную эпоху: праблемы і вынікі.

Па выніках працы канферэнцыі рыхтуецца да публікацыі зборнік навуковых артыкулаў.

Канферэнцыю адкрыў дэкан філалагічнага факультэта С.А. Важнік. У паседжанні круглага стала бралі ўдзел прафесар Г.П. Кліменка, вучні і калегі заслужанага дзеяча навуки прафесара А.Я. Супруна. Былі прачытаны даклады па актуальных праблемах сучаснай лінгвістыкі. У рамках круглага стала была арганізавана выстава кніг А.Я. Супруна і прэзентацыя новых кніг па мовазнаўстве. 

Арганізатар круглага стала – кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства.

IMG_20231025_151249.jpg

IMG-008145bd38411387ea29498580cbe6a9-V.jpg

IMG-d1742b69ff9cbce4accbf81ee509c50b-V.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image