24 кастрычніка на філалагічным факультэце адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Супруноўскія чытанні”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння прафесара А.Я. Супруна. Асноўнымі навуковымі кірункамі канферэнцыі з'явіліся:
1. Сучасныя даследаванні мовы: сістэмныя, сацыякультурныя і псіхалінгвістычныя аспекты.
2. Славянскае мовазнаўства: асаблівасці функцыянавання і тэндэнцыі развіцця славянскіх моў.
3. Прыкладная лінгвістыка ў інфармацыйную эпоху: праблемы і вынікі.
Па выніках працы канферэнцыі рыхтуецца да публікацыі зборнік навуковых артыкулаў.
Канферэнцыю адкрыў дэкан філалагічнага факультэта С.А. Важнік. У паседжанні круглага стала бралі ўдзел прафесар Г.П. Кліменка, вучні і калегі заслужанага дзеяча навуки прафесара А.Я. Супруна. Былі прачытаны даклады па актуальных праблемах сучаснай лінгвістыкі. У рамках круглага стала была арганізавана выстава кніг А.Я. Супруна і прэзентацыя новых кніг па мовазнаўстве.
Арганізатар круглага стала – кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства.





BY

