Сэрвісы

Віншуем пераможцаў конкурсу эсэ на кітайскай мове “Быць патрыётам – гэта…”!

Віншуем пераможцаў конкурсу эсэ на кітайскай мове “Быць патрыётам – гэта…”!

13 лістапада 2023 г. кафедра кітайскай філалогіі арганізавала і правяла цырымонію ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы “Быць патрыётам – гэта…” сярод студэнтаў спецыяльнасці “Усходняя філалогія”. Заслужаныя ўзнагароды лаўрэатам уручыла прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях А.С. Бакун. Дэкан С. Важнік павіншаваў пераможцаў конкурсу.

У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел студэнты 2 – 4 курсаў, якія вывучаюць кітайскую мову. Аўтарытэтнае журы, у склад якога ўвайшлі супрацоўнікі кафедры кітайскай філалогіі, у адпаведнасці з крытэрыямі вызначыла пераможцаў.

Конкурс эсэ на кітайскай мове “Быць патрыётам – гэта…” прайшоў на высокім узроўні і засведчыў патрыятычны дух, адданасць традыцыйным каштоўнасцям, любоў да малой радзімы, а таксама моўныя ўменні і навыкі студэнтаў-кітаязнаўцаў філалагічнага факультэта.

IMG_6382.JPG

Image

Рэсурсы

Image
Image