Сэрвісы

Навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам "Інавацыі ў выкладанні філалагічных дысцыплін"

Навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам "Інавацыі ў выкладанні філалагічных дысцыплін"

У межах Тыдня беларускай навукі ў БДУ кафедрай рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта 26 студзеня 2024 г. быў праведзены навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам "Інавацыі ў выкладанні філалагічных дысцыплін".

Намеснік дэкана па навуковай рабоце і міжнародным супрацоўніцтве філалагічнага факультэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Мальцэвіч Таццяна Васільеўна адкрыла мерапрыемства ўступным словам.

Мадэратарамі выступілі Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч (загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, кандыдат філалагічных навук) і Таяноўская Ірына Уладзіміраўна (прафесар кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, доктар педагагічных навук).

У шматлiкіх дакладах, паведамленнях і матэрыялах беларускіх і замежных удзельнікаў семінара былі закрануты тыя праблемы, якія сёння знаходзяцца на авансцэне разгляду і на вастрыі пяра – у фокусе ўвагі – метадычнай інаватыкі філалагічнай адукацыі. Гэта развiццё камунікатыўнага і творчага  патэнцыялу навучэнцаў, прымяненне эўрыстычнага і дыялагічнага, праектнага, кампаратыўнага навучання, фарміраванне метапрадметных, глабальных кампетэнцый асобы і яе функцыянальнай адукаванасці, выкарыстанне дыдактычных магчымасцей штучнага інтэлекту, іншых разнастайных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.

Далучыліся да міжуніверсітэцкага навуковага супрацоўніцтва філалагічнага факультэта БДУ, адгукнуліся канцэптуальнымі ініцыятывамі, паведамленнямі і матэрыяламі філолагі і педагогі цэлага шэрагу айчынных і замежных устаноў адукацыі, сярод якіх –

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт;

Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь;

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт;

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы;

Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт;

Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт;

Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі;

Сярэдняя школа № 129 г. Мінска;

Бараўлянская сярэдняя школа № 2;

Полацкая дзяржаўная гімназія імя Ф.Скарыны;

Сярэдняя школа № 15 г. Ліды;

Дзяржаўны ўніверсітэт "Дубна" (Расійская Федэрацыя);

Ішымскі педагагічны інстытут ім. П.П.Яршова – філіял Цюменскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя);

Кастанайскі філіял Чалябінскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя – Рэспубліка Казахстан);

Політэхнічны інстытут Хэнаньскага ўніверсітэта навукі і тэхнікі (Кітайская Народная Рэспубліка, Лаян);

Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа і інш.

Праграма працы семінара была насычанай, шматпланавай і цікавай, што з бясспрэчнасцю сведчыць пра высокую актуальнасць праблематыкі мерапрыемства.

sem4.gif

 sem3.gif

sem5.gif

Image

Рэсурсы

Image
Image