У межах Тыдня беларускай навукі ў БДУ кафедрай рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта 26 студзеня 2024 г. быў праведзены навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам "Інавацыі ў выкладанні філалагічных дысцыплін".
Намеснік дэкана па навуковай рабоце і міжнародным супрацоўніцтве філалагічнага факультэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Мальцэвіч Таццяна Васільеўна адкрыла мерапрыемства ўступным словам.
Мадэратарамі выступілі Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч (загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, кандыдат філалагічных навук) і Таяноўская Ірына Уладзіміраўна (прафесар кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, доктар педагагічных навук).
У шматлiкіх дакладах, паведамленнях і матэрыялах беларускіх і замежных удзельнікаў семінара былі закрануты тыя праблемы, якія сёння знаходзяцца на авансцэне разгляду і на вастрыі пяра – у фокусе ўвагі – метадычнай інаватыкі філалагічнай адукацыі. Гэта развiццё камунікатыўнага і творчага патэнцыялу навучэнцаў, прымяненне эўрыстычнага і дыялагічнага, праектнага, кампаратыўнага навучання, фарміраванне метапрадметных, глабальных кампетэнцый асобы і яе функцыянальнай адукаванасці, выкарыстанне дыдактычных магчымасцей штучнага інтэлекту, іншых разнастайных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.
Далучыліся да міжуніверсітэцкага навуковага супрацоўніцтва філалагічнага факультэта БДУ, адгукнуліся канцэптуальнымі ініцыятывамі, паведамленнямі і матэрыяламі філолагі і педагогі цэлага шэрагу айчынных і замежных устаноў адукацыі, сярод якіх –
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт;
Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь;
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт;
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы;
Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт;
Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт;
Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі;
Сярэдняя школа № 129 г. Мінска;
Бараўлянская сярэдняя школа № 2;
Полацкая дзяржаўная гімназія імя Ф.Скарыны;
Сярэдняя школа № 15 г. Ліды;
Дзяржаўны ўніверсітэт "Дубна" (Расійская Федэрацыя);
Ішымскі педагагічны інстытут ім. П.П.Яршова – філіял Цюменскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя);
Кастанайскі філіял Чалябінскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя – Рэспубліка Казахстан);
Політэхнічны інстытут Хэнаньскага ўніверсітэта навукі і тэхнікі (Кітайская Народная Рэспубліка, Лаян);
Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа і інш.
Праграма працы семінара была насычанай, шматпланавай і цікавай, што з бясспрэчнасцю сведчыць пра высокую актуальнасць праблематыкі мерапрыемства.





BY

