Сэрвісы

Справаздачна-выбарная прафсаюзная канферэнцыя

Справаздачна-выбарная прафсаюзная канферэнцыя

1 лютага 2024 года на філалагічным факультэце адбылася справаздачна-выбарная прафсаюзная канферэнцыя.

Адкрыў працу канферэнцыі старшынствуючы, дэкан філалагічнага факультэта С.А. Важнік. Дэкан азнаёміў дэлегатаў канферэнцыі з парадкам дня. З прывітальным словам да супрацоўнікаў факультэта звярнуўся старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ І.І. Янушэвіч.

З справаздачай аб рабоце цэхавай (прафсаюзнай) арганізацыі філалагічнага факультэта за перыяд з 12.03.2019 г. па 01.02.2024 г. выступіла старшыня прафбюро філалагічнага факультэта С.І. Крылова. Былі адзначаны як станоўчыя бакі, так і некаторыя недапрацоўкі ў працы прафбюро факультэта. Старшыні прафбюро былі зададзены пытанні (А.Л. Садоўская, Г.М. Бутырчык, Н.М. Шахназаран). С.А. Важнік адзначыў станоўчыя бакі ў рабоце старшыні і прафактыва факультэта, выказаў пажаданне актывізаваць інфармацыйную работу прафбюро. В.П. Крычко таксама адзначыла добрую працу старшыні і працу спартыўнай камісіі, якую ўзначальвае Д.А. Сьянаў.

На пасаду старшыні прафбюро былі прапанаваны дзве кандыдатуры – С.І. Крылова (прапанова С.А. Важніка) і Д. А. Сьянава (прапанова В.П. Крычко). У ходзе адкрытага галасавання большасцю галасоў старшынёй была абраная С.І. Крылова. Намеснікамі старшыні абраныя Д.А. Сьянаў і Ю.А. Жукава.

На канферэнцыі былі абраныя дэлегаты ад факультэта на ХХХⅦ справаздачна-выбарную канферэнцыю першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ.

Старшыня, С.А. Важнік, падвёў вынікі канферэнцыі. У заключэнні выступіў І.І. Янушэвіч, які павіншаваў абраны склад прафбюро, старшыню факультэта і пажадаў у далейшым таксама актыўна працаваць, працягваць традыцыі прафсаюзнага руху на факультэце.

prof2.gif

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.