Сэрвісы

Урачыстая цырымонія перадачы кніг філалагічнаму факультэту адбылася 26 сакавіка

Урачыстая цырымонія перадачы кніг філалагічнаму факультэту адбылася 26 сакавіка

Урачыстая цырымонія перадачы кніг філалагічнаму факультэту адбылася 26 сакавіка. На цырымоніі выступілі першы прарэктар БДУ Д. М. Курловіч, дэкан філалагічнага факультэта С. А. Важнік, старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры, загадчык кафедры рускай мовы І. С. Роўда, намеснік кіраўніка прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі Н. А. Аўралёва, спецыяліст аддзела міжнароднага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Дома рускага замежжа Т. Ю. Ірынархава. Яны адзначылі важнасць кантактаў Беларусі і Расіі ў гуманітарнай сферы, у прыватнасці ў даследаванні тэкстаў мастацкай літаратуры, якая дае магчымасць вывучаць мову, гісторыю, традыцыі, культуру свайго народа і народаў свету. Першы прарэктар БДУ Д. М. Курловіч, звярнуў увагу на тое, што "толькі сумеснымі намаганнямі можна забяспечыць выхаванне моладзі, умацаваць значнасць гістарычных, грамадскіх каштоўнасцей".

У другой частцы гэтай важнай падзеі перад студэнтамі і выкладчыкамі філфака выступілі паэт, перакладчык С. М. Главюк і паэт, празаік, перакладчык В. А. Купрыянаў. Літаратары расказалі пра сваю творчасць, прачыталі вершы, падзяліліся сакрэтамі дзейнасці ў галіне перакладу.

IMG_8.jpg

IMG_2.jpg

IMG_6.jpg

IMG_7.jpg

IMG_1.jpgIMG_4.jpg

IMG_5.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.