Сэрвісы

II МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ «ПРЫКЛАДНАЯ ЛІНГВІСТЫКА: СПАДЧЫНА І СУЧАСНАСЦЬ»

II МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ «ПРЫКЛАДНАЯ ЛІНГВІСТЫКА: СПАДЧЫНА І СУЧАСНАСЦЬ»

22–23 сакавіка 2024 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Прыкладная лінгвістыка: спадчына і сучаснасць», прысвечаная 85-годдзю філалагічнага факультэта БДУ.

Удзел у канферэнцыі прынялі вучоныя з Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Кітая, Казахстана, ЗША (усяго – больш за 100 чалавек).

Работа канферэнцыі пачалася з урачыстага адкрыцця, падчас якога да ўдзельнікаў з прывітальным словам звярнулася намеснік дэкана па навуковай рабоце і міжнародным супрацоўніцтве, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Таццяна Васільеўна Мальцэвіч. З уступным словам выступіла загадчык кафедры прыкладной лінгвістыкі, кандыдат філалагічных навук Аксана Міхайлаўна Дарагакупец-Навіцкая. З музычным прывітаннем выступілі студэнтка 4 курса Сунь Цзінцзе і студэнт 2 курса Се Цзінь.

На пленарным пасяджэнні свае даклады прадставілі прафесар кафедры прыкладной лінгвістыкі БДУ, доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Мікалаеўна Саўчук; прафесар кафедры рускай і замежных моў Омскага дзяржаўнага ўніверсітэта шляхоў зносін, доктар філалагічных навук, дацэнт Вольга Пятроўна Фясенка; загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна», кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вольга Барысаўна Пераход; начальнік аддзела лінгвістычных экспертных даследаванняў ДБУ г. Масквы «Маскоўскі Даследчы Цэнтр», кандыдат філалагічных навук Ігар Вітальевіч Агарэлкаў.

Былі абазначаны перспектывы развіцця і прасоўвання навуковых напрамкаў, у прыватнасці аргументатыўнай лінгвістыкі, у сістэме прыкладных даследаванняў мовы (докт. філал. навук, прафесар Т. М. Саўчук), разгледжаны актуальныя пытанні лінгвістычнай і аўтаразнаўчай экспертызы ў сучасных умовах (канд. філал. навук І. В. Агарэлкаў) і інш.

Пасля пленарнага пасяджэння ўдзельнікі мерапрыемства працягнулі работу ў 5 секцыях. Навуковыя зносіны, як у вочным, так і дыстанцыйным фармаце, аб'ядналі ўдзельнікаў канферэнцыі для абмеркавання найбольш актуальных праблем даследавання ў галіне прыкладной лінгвістыкі.

На пленарным пасяджэнні, а таксама на секцыйных пасяджэннях «Мова ў сацыякультурным вымярэнні і камунікатыўна-прагматычным вымярэнні», «Камп’ютарная і корпусная лінгвістыка», «Праблемы дыскурс-аналізу і лінгвістычнай экспертызы тэксту», «Лексікаграфія і перакладазнаўства»,  «Праблемныя пытанні навучання звамежным мовам» і на паседжанні Круглага стала «Актуальныя напрамкі прыкладных лінгвістычных даследаванняў» (23.03.2024 г.) – кожны даклад выклікаў навуковую дыскусію.

Падвядзенне вынікаў і абмеркаванне дакладаў канферэнцыі пацвердзіла актуальнасць развіцця лінгвістычных метадаў даследавання і першазначнасць іх укаранення ў тэорыю і практыку выкладання замежных моў.

Арганізатар канферэнцыі – кафедра прыкладной лінгвістыкі.

Па выніках правядзення канферэнцыі будзе выдадзены электронны зборнік матэрыялаў (з прысваеннем ISBN), які плануецца размясціць у адкрытым доступе ў Электроннай бібліятэцы БДУ.

Конференция_фото_1.jpg

конференция_фото_5.jpg

конференция_фото_2.jpg

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.