Кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта правяла 06.05.2024 студэнцкі конкурс аратараў “#Orator.Phil”, прысвечаны 85-годдзю філалагічнага факультэта БДУ і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Мэта конкурсу – павышэнне ўзроўню кампетэнцый студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ ў галіне рытарычнага майстэрства.
Удзельнікі конкурсу «#Orator.Phil» прадэманстравалі навыкі вуснага публічнага выступлення ў двух турах.
I тур – падрыхтаваная прамова (да 5 хвілін) на тэму «80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Подзвіг народа».
II тур – разгорнуты адказ-экспромт (да 90 секунд) на пытанне, звязанае з філалогіяй, гісторыяй філалагічнага факультэта БДУ або з дысцыплінамі, якія вывучаюцца студэнтамі. Выбар загадзя падрыхтаванага членамі журы пытання ажыццяўляўся ўсляпую; праз хвіліну абдумвання ўдзельнікі конкурсу выступалі з міні-прамовай, у якой прадстаўлялі свой варыянт адказу.
Журы конкурсу:
Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч, загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, кандыдат філалагічных навук;
Дылеўская Валянціна Юльянаўна, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;
Рубанік Таццяна Уладзіміраўна, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;
Саніковіч Ірына Міхайлаўна, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;
Ксенія Петручэнка, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія».
Вынікі конкурсу наступныя:
Дыплом I ступені
Мазікава Ульяна, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Руская філалогія»;
Кукурузяк Вольга, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Руская філалогія».
Дыплом II ступені
Неўпакоеў Фёдар, студэнт 2 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія»;
Прошкіна Анастасія, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Руская філалогія».
Дыплом III ступені
Бахун Алеся, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія»;
Кругляк Ангеліна, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Руская філалогія».
Дыпломам удзельніка былі ўзнагароджаны:
Валкавец Валерыя, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Руская філалогія»;
Гурыновіч Ірына, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія»;
Краснова Ганна, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Руская філалогія»;
Мінчанкова Аліна, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Руская філалогія»;
Малішэўская-Спрынчан Альжбэта, вучаніца ДУА «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска».
І члены журы, і ўсе прысутныя адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў і выказалі пажаданне, каб конкурс «#Orator.Phil» стаў традыцыяй філалагічнага факультэта БДУ.






BY

