Сэрвісы

Бяспека жыццядзейнасці – аснова будучыні кожнага чалавека

Бяспека жыццядзейнасці – аснова будучыні кожнага чалавека

22 мая 2024 г. на філалагічным факультэце БДУ адбыўся брэйн-рынг “Паводзіны ў экстрэмальных сітуацыях” з удзелам студэнтаў 3 курса спецыяльнасці “славянская (балгарская) філалогія”. Арганізавалі і правялі мерапрыемства старшы выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства Святлана Крылова і выкладчыца Ганна Альшэўская (аўтар канцэпцыі).

Мэта мерапрыемства – паўтарыць правілы паводзін у экстрэмальных сітуацыях, спосабы і сродкі бяспекі, навучыць пазбягаць і ўмець прадухіляць небяспечныя і надзвычайныя сітуацыі.
Студэнты былі падзелены на дзве каманды. Брэйн-рынг – гульня, у якой каманды адказваюць на пытанне, імкнучыся зрабіць гэта хутчэй саперніка. Аб гатоўнасці даць адказ на агучанае пытанне каманды сігналізавалі ўзняццем спецыяльнай таблічкі, на якой была намалявана паднятая рука. Студэнтамі быў абраны спікер, які сачыў за тым, хто з каманд першы падняў таблічку, а таксама фіксаваў атрыманыя камандамі балы.
Брэйн-рынг уключаў у сябе 7 тэматычных блокаў, кожны з якіх быў прысвечаны розным надзвычайным сітуацыям: прыродным НС (паводкі, завеі, затапленні, пажары, ураганы і інш.), правілам дарожнага руху, аказанню першай медыцынскай дапамогі, дзеянням у выпадку пажару, ва ўмовах хімічнага заражэння, тэрарыстычных актаў, а таксама правілам здаровага ладу жыцця (ЗЛЖ).
У ходзе спаборніцтва студэнты таксама ўзгадалі літаратурныя і фальклорныя творы, асобныя сюжэты з твораў выяўленчага мастацтва, дзе парушэнне героямі асноў бяспекі жыццядзейнасці прывяло або магло прывесці да сумных наступстваў, а таксама творы, у якіх адлюстраваны розныя экстрэмальныя сітуацыі.
Студэнты адказвалі хутка і з вялікім энтузіязмам. Ацанілі мерапрыемства не толькі як карыснае, але і як захапляльнае. Апытанне паказала, што студэнты вельмі добра ведаюць, як сябе паводзіць у розных надзвычайных сітуацыях. У выніку перамагло сяброўства: каманды набралі аднолькавую колькасць балаў (па 35).
Мерапрыемства наведала загадчык кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Таццяна Марозава.
 
wretrttufududj_4.jpg
 
wretrttufududj_1.jpg
 
wretrttufududj_2.jpg
 
wretrttufududj_3.jpg
 
Image

Рэсурсы

Image
Image