З кастрычніка 2023 г. па май 2024 г. у рамках сістэмнай прафарыетацыйнай работы з навучэнцамі Ліцэя БДУ з профілем «Філолаг» праходзіла актыўнае ўзаемадзеянне кафедры англійскага мовазнаўства з ліцэістамі 10 класа. На працягу ўсяго перыяду з мэтай рэалізацыі курса “Through Language and Culture to Future Job” старшы выкладчык кафедры, Бобрыкава Я.П., праводзіла сумесныя заняткі з 10 ліцэістамі 10 класа, дзе англійская мова вывучаецца на паглыбленым узроўні. Заняткі праводзіліся двойчы ў месяц па два ўрокі. Усяго было праведзена 30 заняткаў, на якіх, у рамках рэалізацыі курса, абмяркоўваліся не толькі лексіка-граматычныя асаблівасці англійскай мовы, але, галоўным чынам, перспектывы вышэйшай адукацыі на базе філалагічнага факультэта БДУ, магчымасці асобаснага росту і паспяховага працаўладкавання ў сучасных рэаліях, цікавыя дэталі працы лінгвіста і перакладчыка, запатрабаванасць спецыяліста з веданнем замежных моў і дыпломам БДУ на рынку працы.
Асаблівасцю курса з'яўляецца аўтэнтычнасць матэрыялу, адаптаванага для абмеркавання, які ўключаў у сябе не толькі сучасны кантэнт і распрацаваны комплекс лексіка-граматычных практыкаванняў, але таксама патрыятычна-выхаваўчы кантэкст. Так, былі выкарыстаны артыкулы з афіцыйнага сайта БелТА, цытаты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прома-ролікі аб універсітэце і філалагічным факультэце.
Навучэнцы 10 класа Ліцэя БДУ з вялікім захапленнем абмяркоўвалі прапанаваныя тэмы, актыўна ўключалiся ў розныя віды дзейнасці на занятку, чаму садзейнічала прыязная і даверлівая атмасфера на ўроках. З непадробным энтузіязмам хлопцы і дзяўчаты абмяркоўвалі знакамітых людзей Рэспублікі Беларусь, дзяліліся сямейнымі традыцыямі, звязанымі з 23 Лютага.


Напярэдадні Дня Перамогі рабяты з усёй адказнасцю паставіліся да абмеркавання артыкула з сайта БелТА.

На заключнай сустрэчы чацвёра ліцэістаў выказалі жаданне паступіць у БДУ ў будучыні, а таксама гатоўнасць працягваць сумесную працу ў наступным навучальным годзе.

Асабліва прыемна было прымаць добрыя пажаданні і словы падзякі на адрас кафедры і факультэта.
Мы шчыра жадаем поспехаў нашым ліцэістам і чакаем іх у якасці студэнтаў філалагічнага факультэта!
[ 


BY

