26 верасня 2024 года прадстаўнікі Савета маладых навукоўцаў філалагічнага факультэта – выкладчык кафедры замежнай літаратуры Карпіевіч Антон Анатольевіч і дацэнт кафедры кітайскай філалогіі Жукавец Вераніка Вячаславаўна – наведалі «Сярэднюю школу № 197 г. Мінска імя Герояў 120-й дывізіі» ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ).
Прадстаўнікі СМН выступілі перад навучэнцамі 8-11 класаў у рамках тэмы «Маладосць – час выбару. Нашы ініцыятывы тут і цяпер», распавялі пра перспектывы навучання на філалагічным факультэце, а таксама пра гісторыю развіцця мовазнаўства і літаратуразнаўства ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Школьнікі прымалі актыўны ўдзел у размове з прадстаўнікамі філалагічнага факультэта, праявілі зацікаўленасць да работы Савета маладых навукоўцаў, а таксама задавалі пытанні аб розных літаратурных творах.
.




BY

