Напярэдадні Дня настаўніка, 25 верасня 2024 года, кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ арганізавала творчую сустрэчу “Настаўнік, якога чакаюць…”
На сустрэчу былі запрошаны кіраўнікі і настаўнікі базавых устаноў па правядзенні педагагічнай практыкі студэнтаў спецыяльнасцей "Беларуская філалогія" і "Славянская філалогія", вядучыя спецыялісты, метадысты ўстаноў адукацыі, аўтары вучэбных дапаможнікаў па методыцы выкладання беларускай мовы і літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ. Мадэратарамі мерапрыемства былі дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, кандыдат педагагічных навук Ірына Мікалаеўна Саматыя і загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, кандыдат філалагічных навук Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч.
Першым з прывітальным словам выступіў дэкан філалагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук Сяргей Аляксандравіч Важнік. Ён адзначыў ролю кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры ў падрыхтоўцы педагагічных кадраў па выкладанні беларускай мовы і літаратуры і павіншаваў з прафесійным святам удзельнікаў мерапрыемства.
Міністэрства адукацыі – заказчыка кадраў для сістэмы адукацыі – прадстаўляла кансультант Ірына Уладзіміраўна Булаўкіна. Ёю была арганізавана інтэрактыўная міні-лекцыя аб прафесійных якасцях настаўніка, у якой прынялі актыўны ўдзел студэнты спецыяльнасцей "Беларуская філалогія" і "Славянская філалогія".
Акадэмію адукацыі прадстаўлялі прарэктар па навуковай рабоце, доктар педагагічных навук Вольга Уладзіміраўна Зелянко і доктар педагагічных навук Мікалай Георгіевіч Яленскі.
Вольга Уладзіміраўна расказала аб падрыхтоўцы вучэбных выданняў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, адзначыла ўдзел кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры ў гэтай важнай справе, выказала падзяку свайму НАСТАЎНІКУ – прафесару Ларысе Аляксандраўне Мурынай за падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі па методыцы выкладання мовы і літаратуры.
Мікалай Георгіевіч Яленскі падзяліўся думкамі пра ідэальнага настаўніка: “Для мяне ідэальны настаўнік – гэта той, хто вучыць дзяцей думаць... і думае сам. Кожны, хто хоча вучыць думаць, павінен умець думаць сам. Нават найлепшая, самая распрацаваная дыдактыка не пазбавіць педагога неабходнасці думаць. Усё роўна, якой бы канкрэтнай і дэталізаванай яна ні была, паміж яе агульнымі палажэннямі і індывідуальна-непаўторнымі педагагічнымі сітуацыямі захаваецца зазор, прамежак. І пераадолець зазор паміж "усеагульным" і "адзінкавым" зможа толькі педагог, які думае дыялектычна, чалавек з развітай "сілай меркавання". Значыць, вучыцца думаць павінен кожны педагог”. Будучым педагогам была дадзена парада пазнаёміцца з цікавымі даследаваннямі па нейрапедагогіцы і нейрадыдактыцы С. М. Кастраміной і працай Э. В. Ільенкава «Аб ідалах і ідэалах”.
Дэкан філалагічнага факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, доктар філалагічных навук, выпускнік філфака БДУ Васіль Дзянісавіч Старычонак падзяліўся вопытам работы ў школе і расказаў аб нараджэнні бэстсэлера (кнігі “Ах, сачыненні, сачыненні…”).
Фёдар Валянцінавіч Драбеня, рэктар Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, кандыдат філалагічных навук, выпускнік філфака БДУ, расказаў аб тым, што ўяўляе сабой установа, якой ён кіруе, як адбываецца працяг вучобы настаўніка пасля заканчэння ўніверсітэта.
Кіраўнікі ўстаноў адукацыі – Марыя Іванаўна Гарохава, дырэктар ДУА "Гімназія № 14 г.Мінска", выпускнік філфака БДУ, і Алена Аляксееўна Сыч, намеснік дырэктара, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА "Сярэдняя школа № 136 г. Мінска", – расказалі аб працы на сваіх адказных пастах, пра радасці і цяжкасці педагогаў.
Шматгадовае сяброўства філолагаў, студэнтаў-практыкантаў і ДУА "Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі" стала тэмай выступленняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Ірыны Віктараўны Чарняўскай і Людмілы Міхайлаўны Раманоўскай.
Маладыя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ – Ягор Леанідавіч Нехвядовіч (ДУА “Гімназія №4 г. Мінска”), Караліна Дзмітрыеўна Кушаль (УА “Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў”), Надзея Уладзіміраўна Кляшчонак (ДУА «Сярэдняя школа №51 г. Мінска»), Эльвіра Аляксандраўна Мурзіч (магістр, ДУА «Сярэдняя школа №51 г. Мінска») – з энтузіязмам распавялі пра свае першыя крокі на педагагічнай ніве, падзяліліся дасягненнямі і праблемамі.
Даслалі відэа-звароты да ўдзельнікаў сустрэчы аб сваім бачанні прафесіі настаўніка выпускнікі філалагічнага факультэта: Таццяна Андрэеўна Вайцяховіч (настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Мінска» (філіял кафедры)), Анастасія Станіславаўна Гансецкая (намеснік дырэктара ДУА “Мядзельская сярэдняя школа №2» (Мінская вобласць), старшыня маладзёжнага савета Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі), Батайкіна Кацярына Сяргееўна (настаўнік англійскай мовы ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Ліды», саіскальнік кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры), Таццяна Браім (выпускніца магістратуры кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры).
У рамках мерапрыемства кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, студэнты, супрацоўнікі факультэта і запрошаныя госці павіншавалі Ірыну Мікалаеўну Саматыя з юбілеем.
Сяргей Аляксандравіч Важнік ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў Ірыне Мікалаеўне Падзяку рэктара БДУ.
Ганаровую грамату Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Ірыне Мікалаеўне перадаў Фёдар Валянцінавіч Драбеня.
Таксама падчас сустрэчы дэкан і педагагічны калектыў філалагічнага факультэта атрымалі ліст падзякі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі за плённае супрацоўніцтва з установамі Мінскай вобласці.
Студэнты і ўдзельнікі мерапрыемства адзначылі важнасць такіх сустрэч і падкрэслілі іх ролю ў станаўленні сучаснага пакалення будучых педагогаў.











BY

