Сэрвісы

Прафарыентацыйная сустрэча

Прафарыентацыйная сустрэча

6 снежня 2024 года кафедрай беларускага мовазанаўства была арганізавана прафарыентацыйная сустрэча студэнтаў 3 і 4 курсаў спецыяльнасці ”Беларуская філаогія” з намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА СШ № 2 г. Фаніпаля Святланай Мікалаеўнай Пятровай. Лейтматывам яе выступлення сталі словы аб тым, што педагог павінен памятаць аб годным працягу роду настаўніцкага. Гэта яго першы абавязак. Сваім прыкладам, сваёй высокай культурай ён павінен зарадзіць у вучняў жаданне стаць такім жа, бо настаўнік – гэта не прафесія, а стан душы. С.М. Пятрова расказала студэнтам пра спецыфіку работы сучаснага школьнага настаўніка, акрэсліла перавагі новай школы ў горадзе-спадарожніку сталіцы, паведаміла аб перпектывах кар’ернага росту для малаладога спецыяліста.

Загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Г.К. Чахоўскі расказаў аб умовах паступлення ў БДУ, спецыяльнасцях па якіх вядзецца навучанне на філалагічным факультэце, адукацыйным, навуковым і выхаваўчым патэнцыяле кафедры беларускага мовазнаўства. Ён выказаў надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва са школай як у плане фарміравання адміністрацыяй цікавасці выпускнікоў школы да паступлення на філалагічны факультэт БДУ, так і ў плане забеспячэння ДУА СШ № 2 г. Фаніпаля прафесійна падрыхтаванымі ў БДУ філолагамі.

Адказная за Школу юнага філолага-беларусіста дацэнт Ю.В. Назаранка пазнаёміла прадстаўніка школьнай адміністрацыі са зместам заняткаў Школы юных, заклікала далучыцца да групы юных беларусістаў ужо ў бягучым годзе. Былі прэзентаваны творчыя работы студэнтаў-філолагаў: рэкламы і буклеты філалагічнага факультэта, акцэнтаваныя на правядзенне прафарыентацыйных акцый ва ўстановах адукацыі г. Мінска і Мінскага раёна.

Прафарыентацыя – гэта не проста інфармаванне аб спецыяльнасцях, якія прапануе філалагічны факультэт, але і комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на дапамогу маладым людзям у выбары жыццёвага шляху, які будзе найбольш адпавядаць іх інтарэсам. Студэнты нашага факультэта праводзяць актыўную работу ў напрамку прафарыентацыі праз арганізацыю розных мерапрыемстваў: семінараў, майстар-класаў, гутарак і адкрытых урокаў. З удзячным словам пра Настаўніка і родны факультэт выступіла студэнтка 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Анастасія Сташкевіч, якая ўжо неаднаразова прадстаўляла філалагічны факультэт ў якасці ўдзельніцы прафарыентацыйных акцый, праведзеных у школах беларускай сталіцы.

Старшы выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства П.А. Рааго адзначыў, што выбар філалагічнай адукацыі ў сучасным свеце, які павінен імкнуцца да дыялогу моў і культур, з’яўляецца самым правільным. Сапраўдны філолаг марыць прыносіць карысць роднаму ўніверсітэту, працаваць і натхняць сваім прыкладам іншых. П.А. Рааго пажадаў сённяшнім і будучым філолагам быць смелымі, адкрытымі, мудрымі, творчымі і ініцыятыўнымі

1_8.jpg

8_1.jpg

3_7.jpg

9_2.jpg

4_6.jpg

5_4.jpg

7_2.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image