12.12.2024 у рамках працоўнага і прафесійнага выхавання старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Я.П. Бобрыкава правяла круглы стол на тэму “Перспектывы працаўладкавання спецыяліста з кваліфікацыяй “Філолаг-перакладчык. Выкладчык” у Рэспубліцы Беларусь” са студэнтамі IV курса спецыяльнасці “Рамана-германская (англійская) філалогія”.
Удзельнікі круглага стала азнаёміліся з шырокім спектрам магчымасцей працаўладкавання спецыяліста з кваліфікацыяй «Філолаг-перакладчык. Выкладчык» у Рэспубліцы Беларусь, абмеркавалі перспектывы прафесійнага росту, абмяняліся асабістым досведам першага працаўладкавання, а таксама падкрэслілі высокую значнасць дыплома БДУ аб вышэйшай адукацыі.
Круглы стол праходзіў у дружалюбным інтэрактыўным фармаце з прымяненнем элементаў дзелавой гульні. Мерапрыемства было актуальным і матывуючым для студэнтаў выпускнога курса, якія хутка атрымаюць дыпломы з дадзенай кваліфікацыяй.
Жадаем поспехаў будучым маладым спецыялістам!






BY

