Сэрвісы

Прафарыентацыйнае мерапрыемства кафедры раманскага мовазнаўства «Маё захапленне – мая прафесія»

Прафарыентацыйнае мерапрыемства кафедры раманскага мовазнаўства «Маё захапленне – мая прафесія»

30 студзеня 2025 г. у рамках рэалізацыі Рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ (Школа актыўнага грамадзяніна) студэнты 4 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (італьянская) філалогія» Багель Эльвіра, Гусева Ксенія, Зык Дзiяна, Ібадава Ліяна, Шыкаловіч Вераніка і Шчарбініна Анастасія правялі прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі 10 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 164 Б.В.Карпенка г.Мінска». У 2024/2025 навучальным годзе праект праходзіць пад дэвізам "Час выбраў нас, моладзь выбірае Беларусь!".

Ключавой ідэяй тэматычнага мерапрыемства стала дыскусія са школьнікамі аб самавызначэнні ў жыцці, знаёмства з прадстаўнікамі моладзі, якія займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, дасягнулі поспехаў у прафесійным і грамадскім жыцці.

Асноўная мэта сустрэчы - дапамагчы маладым людзям знайсці сваё месца ў грамадстве, навучыцца прыносіць карысць людзям, сваёй краіне, рэалізаваць сябе, выбудаваць жыццёвую перспектыву.

Дырэктар школы Святлана Уладзіміраўна Багдашова расказала, што ў паралелі 10 класаў навучаецца 69 школьнікаў, у школе ёсць профільны лінгвістычны клас і вучні зацікаўлены ў інфармацыі аб магчымасцях атрымання вышэйшай адукацыі лінгвістычнага і філалагічнага профілю.

У ходзе сустрэчы нашы студэнты прадставілі прэзентацыю аб гісторыі і адукацыйным патэнцыяле філалагічнага факультэта БДУ, падзяліліся асабістымі ўражаннямі аб студэнцкім жыцці, адказалі на шматлікія пытанні школьнікаў аб працэдуры паступлення і прахадных балах. Студэнты пазнаёмілі навучэнцаў з сайтам факультэта, прадставілі інфармацыйную друкаваную прадукцыю. Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы. Дзеці і настаўнікі падзякавалі студэнтам за цікавую і нефармальную сустрэчу.

Ініцыятарамі і арганізатарамі мерапрыемства выступілі вопытныя метадысты кафедры раманскага мовазнаўства дац. Марыяна Вячаславаўна Салеева і ст. выкладчык Ганна Уладзіміраўна Тупік.

16.PNG

15.PNG

18.PNG

17.PNG

Image

Рэсурсы

Image
Image