Сэрвісы

КОНКУРС САЧЫНЕННЯЎ-ЭСЭ ДА ДНЯ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

КОНКУРС САЧЫНЕННЯЎ-ЭСЭ ДА ДНЯ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 сакавіка на філалагічным факультэце адбыўся першы конкурс сачыненняў-эсэ, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У конкурсе прынялі ўдзел студэнты 1 курса спецыяльнасці «Руская філалогія».

Арганізатарам выступіла дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Т.Л. Чахоўская.

Конкурс накіраваны на павышэнне ўзроўню правасвядомасці і прававой пісьменнасці навучэнцаў, на стымуляванне студэнтаў удзельнічаць у жыцці дзяржавы. Студэнтам была прапанавана тэма, якая стымулюе маладых людзей думаць, вылучаць уласныя ідэі, выказваць сваё меркаванне і далучацца да актыўнага грамадскага жыцця: «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – арыенцір для развіцця асобы, грамадства і дзяржавы».

У гэтым годзе мы былі ўдзельнікамі важнай грамадска-палітычнай падзеі-выбараў кіраўніка дзяржавы. У сваіх працах студэнты выказвалі словы падзякі Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за захаванне гістарычнай памяці, за магчымасць развіцця творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу моладзі, жыць у міры і згодзе.

Пераможцамі конкурсу сталі аўтары самых глыбокіх і цікавых работ.

Па выніках конкурсу 1 месца прысуджана Анастасіі Быліне, 2 месца падзялілі Віялета Весько і Алёна Пахоменка, 3 месца занялі Мілена Ларчанка, Валерыя Любецкая і Аліна Паўловіч.

Арганізатары і студэнты спадзяюцца на ўстанаўленне добрай традыцыі правядзення штогадовага конкурсу да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Анастасія Быліна:

Трыццаць гадоў таму ў гэты дзень пачаўся адлік новага этапу гісторыі сучаснай Беларусі – суверэннай і палітычна незалежнай. Менавіта тады былі закладзены фундаментальныя прававыя асновы развіцця нашай дзяржавы і грамадства. Удумайцеся: 30 гадоў таму. У гісторыі свету, чалавецтва, гэта толькі імгненне. А для нас – тых, хто ўсе гэтыя гады будаваў нашу краіну, – цэлае жыццё. Складанае, супярэчлівае, часам на мяжы магчымасцяў, але, безумоўна, цікавае і, галоўнае, – без астатку аддадзенае любімай краіне жыццё. І на гэтым шляху Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь стала нашым арыенцірам, сапраўды народным дзяржаваўтваральным дакументам, што асабліва выразна выявілася ў ходзе нашых рэферэндумаў.

Нам ёсць што ўспомніць, ёсць што сказаць тым, хто ўвесь гэты час сталеў, а сёння ўжо стаіць побач з намі, падзяляючы адказнасць за будучыню Беларусі. Таму і святкуем яго разам. І прадстаўнікі розных пакаленняў і розных сфер дзейнасці: суддзі Канстытуцыйнага Суда, кіраўнікі палітычных партый, грамадскія дзеячы, навукоўцы, народныя выбраннікі…

Разам з Асноўным Законам мы, пакаленне сучасных беларусаў, увайшлі ў гісторыю. Гісторыю станаўлення нацыянальнай дзяржаўнасці. Але, як бачым, наш Асноўны Закон нарадзіўся не на бясплоднай, пустой глебе. Мы беражліва ставімся да пераемнасці і заўсёды сцвярджаем, што без традыцый няма нацыі, няма дзяржавы. Гэта пытанне бесперапыннасці гісторыі народа і захавання культурнага кода. Скажу больш канкрэтна: гэта пытанне нашай сакральнай сувязі з папярэднімі пакаленнямі і тымі, хто прыйдзе пасля нас. Беларусь – маладая дзяржава, але беларусы – абсалютна спелая нацыя. Аспрэчыць гэты статус немагчыма. Як і тое, што наша Канстытуцыя ўвасабляе дасягненні многіх эпох…

 

Image

Рэсурсы

Image
Image