2 красавіка 2025 года свой юбілей адзначае Ірына Сцяпанаўна Скарапанава, знакаміты беларускі навуковец-літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар, выкладчык кафедры рускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Ірына Сцяпанаўна скончыла філалагічны факультэт БГУ у 1967 годзе, затым вучылася ў аспірантуры і ў пачатку 1972 года абараніла кандыдатскую дысертацыю па тэме «Ідэйна-мастацкія пошукі М. А. Булгакава (20-я гады)» (навуковы кіраўнік - прафесар Л.І. Фіглоўская). Характэрна, што дадзеная навуковая праца стала першай у СССР дысертацыяй па творчасці М.А. Булгакава, спадчына якога тады толькі вярталася да чытача. У 2003 годзе І.С. Скарапанава абараніла доктарскую дысертацыю «Руская постмадэрнісцкая літаратура: тыпалогія, паэтыка, канэптасфера».
Ірына Сяпанаўна пачала прааваць у Беларускім дзяржаўным універсітэце з 1971 года: спачатку займала пасаду малодшага навуковага супрацоўніка, затым стала выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, а з 2007 года – прафесарам кафедры рускай літаратуры. Галоўным аб’ектам яе даследавання стала парадыгма «рэалізм – мадэрнізм – постмадэрнізм» у рускай літаратуры канца ХХ – пачатку ХХI стагоддзя, а асаблівую вядомасць атрымаў навучальны дапаможнік «Руская постмадэрнісцкая літаратура», які быў выдадзены ў Маскве ў 1999 годзе і затым вытрымаў шэсць перавыданняў.
У ліку найбольш вядомых і значных работ І.С. Скарапанавай: манаграфія «Руская постмадэрнісцкая літаратура: новая філасофія, новая мова» (2000); дапаможнікі для студэнтаў “Раман В. Пялевіна “Чапаеў і пустата” як аб'ект інтэрпрэтацый” (2004) і “Кіберпанк Уладзіміра Сарокіна “Пір”: вопыт прачытання і вывучэння” (2007), хрэстаматыя “Мінская школа на мяжы ХХ – ХХI стагоддзяў” (2007); кніга манаграфічных артыкулаў “Канцэптуальная проза Анатоля Андрэева” (2015); манаграфічныя даследаванні «Авангардызм Віктара Жыбуля» (2018), «Вершы-дысідэнты Усевалада Някрасава» (2020), «Феномен мяшчанства ў творчасці рускіх пісьменнікаў» (2020), «Культурфіласофскія шыфры Анатоля Каралёва» (2021); «Інтэгратыўнае пісьменства ў паэтычнай кнізе Міхаіла Сухаціна: 4 паэмы нулявых і няправільныя вершы» (2021). Да 70-годдзя Ірыны Сцяпанаўны выйшаў зборнік яе навуковых артыкулаў «Антымардонг» (2015).
Ірына Сцяпанаўна Скарапанава – аўтар больш за 340 публікацый, у ліку якіх 5 манаграфій, 2 кнігі манаграфічных артыкулаў, 6 навучальных дапаможнікаў. Яна кіравала навуковай працай дзевяці аспірантаў і аднаго дактаранта. За гады навуковай дзейнасці І.С. Скарапанава прыняла ўдзел у сотнях міжнародных канферэнцый у Беларусі, Расіі, Германіі, Славакіі, Індыі, Кітаі. Імя І.С. Скарапанавай атрымала вядомасць не толькі на радзіме, але і за мяжой. Найбольш запатрабаваным застаецца навучальны дапаможнік "Руская постмадэрнісцкая літаратура", прадстаўлены на сайтах Расіі, Украіны, Сербіі, Польшчы, ЗША, ПАР.
І.С. Скарапанава з'яўляецца членам Савета па абароне дысертацый Д 02.01.12 пры БДУ і Старшынёй літаратуразнаўчага навуковага семінара па папярэдняй экспертызе дысертацый філалагічнага факультэта БДУ. За шматгадовую плённую навуковую і выкладчыцкую дзейнасць Ірына Сцяпанаўна ўдастоена звання ганаровага прафесара БДУ (2015) і шэрага ўзнагарод: Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнік адукацыi" (2015), Падзяка Рэктара БДУ (2019), Нагрудны знак лаўрэата прэміі Канстанціна Кедрава (2024), Ганаровая грамата рэктара БДУ (2024). Высокая ацэнка працы Ірыны Сцяпанаўны толькі падкрэслівае той незаменны ўклад, які яна ўносіць у развіццё беларускай навукі і ў выкладанне рускай літаратуры на філалагічным факультэце БДУ.
Калегі і вучні сардэчна віншуюць Ірыну Сцяпанаўну з юбілеем і жадаюць ёй моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту і новых творчых здзяйсненняў ва ўсіх сферах дзейнасці!


BY

