Сэрвісы

Філфак пашырае гарызонты супрацоўніцтва

Філфак пашырае гарызонты супрацоўніцтва

2 красавіка 2025 г. у Дзяржаўнай установе Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча дэкана філалагічнага факультэта Сяргея Важніка з дырэктарам бібліятэкі Сяргеем Квачанам.

У ходзе мерапрыемства бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць ажыццяўляць супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў, у прыватнасці у рэалізацыі сумесных адукацыйных праектаў. Акрамя таго, дасягнута прынцыповая дамоўленасць аб арганізацыі вытворчых практык для студэнтаў спецыяльнасці "Рамана-германская (французская, італьянская) філалогія".

У сустрэчы прынялі ўдзел загадчык кафедры раманскага мовазнаўства Аляксей Тучынскі і намеснік дырэктара бібліятэкі Ала Пенда.

Image

Рэсурсы

Image
Image