9 красавіка на кафедры прыкладной лінгвістыкі адбылася дыялогавая пляцоўка, прысвечаная захаванню культурнай спадчыны, у якой прынялі ўдзел замежныя студэнты і магістранты з Кітая і Туркменістана. Ініцыятарам мерапрыемства выступіла кафедра прыкладной лінгвістыкі, а арганізатарамі сталі загадчыца кафедры Дарагакупец-Навіцкая Аксана Міхайлаўна і выкладчык Дубень Марына Уладзіміраўна.
Галоўным спікерам сустрэчы стала Дзенісенка Вера Сяргееўна, загадчыца Фальклорнай лабараторыі філалагічнага факультэта БДУ. У ходзе мерапрыемства студэнты атрымалі ўнікальную магчымасць наведаць архівы, дзе пазнаёміліся з працэсамі збору, захоўвання, апрацоўкі і аблічбоўкі фальклорных матэрыялаў. Асаблівая ўвага была нададзена перспектывам выкарыстання гэтых матэрыялаў у адукацыйных і культурных праектах.
Студэнты таксама даведаліся пра беларускую батлейку – традыцыйны лялечны тэатр, які з'яўляецца неад'емнай часткай беларускай культурнай ідэнтычнасці. Абмеркаванне прайшло ў актыўнай форме, і ўсе ўдзельнікі падзяліліся сваімі думкамі і ўражаннямі пра важнасць захавання культурнай спадчыны.
Дадзенае мерапрыемства стала значным крокам у фарміраванні ў студэнтаў разумення каштоўнасці культурных традыцый і іх ролі ў сучасным грамадстве.







BY

