06.05.2025 у рамках грамадзянскага і патрыятычнага выхавання старэйшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства Ю.А. Жукава і В. Ю. Захарэвіч правялі круглы стол на тэму «Пакуль мы памятаем мінулае ‒ у нас ёсць будучыня», прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, са студэнтамі трэцяга курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англiйская) філалогія».
Мэта мерапрыемства – спрыяць захаванню і перадачы памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, умацоўваючы патрыятызм і павагу да подзвігу продкаў, усведамленне важнасці захавання гістарычнай памяці для пабудовы ўстойлівай і шчаслiвай будучыні. Удзельнікі круглага стала абмеркавалі ролю гісторыі ў фарміраванні сучасных каштоўнасцяў, яе ўплыў на развіццё грамадства, а таксама шляхі перадачы культурнай і гістарычнай спадчыны наступным пакаленням.
У ходзе гутаркі абмяркоўвалі такія важныя пытанні, як «Чаму важна памятаць мінулае?», «Як моладзь можа ўнесці ўклад у захаванне гістарычнай спадчыны?», «Якія ўрокі вайны застаюцца актуальнымі сёння?».
Студэнты абмяняліся гісторыямі сваёй сям'і, апавяданнямі пра подзвігі сваіх прадзедаў. Сустрэча дазволіла студэнтам не толькі атрымаць новыя веды, але і абмяняцца думкамі, адчуць сваю ролю ў захаванні гісторыі.





BY

