14 мая 2025 г. студэнты 4-га курса спецыяльнасці «Класічная філалогія» разам з загадчыкам кафедры А.У. Кірычэнка і куратарам А. С. Лявончык наведалі выставу жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларускіх мастакоў ХХ–XXI стст. з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны», прымеркаванай да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Творы з экспазіцыі не пакінулі абыякавым нікога са студэнтаў і выкладчыкаў.




BY 
