Сэрвісы

Завяршыўся чарговы год у школе юнага беларусіста

Завяршыўся чарговы год у школе юнага беларусіста

17 мая 2025 года адбыліся апошнія ў гэтым навучальным годзе заняткі школы юнага беларусіста. Пазнаёміўшыся з парэміялогіяй, яе самымі вядомымі адзінкамі, а таксама адпаведнікамі некаторых парэмій у рускай мове, навучэнцы прыйшлі да высновы: “Няма чаго чакаць панукі, калі работы поўны рукі”. Вучні 8–11 класаў складалі мінітэксты на аснове багатага  парэміялагічнага матэрыялу, абменьваліся думкамі і парадамі адносна выкарыстання прыказак і прымавак у вусным і пісьмовым маўленні.

Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты, а некаторыя чарговы, бо наведваюць школу юнага беларусіста не першы год. Адказны арганізатар Назаранка Юлія Віктараўна падзякавала ўсім за плённае супрацоўніцтва і акрэсліла прыкладны тэматычны план заняткаў на наступны навучальны год.

IMG_20250518_224326.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image