Сэрвісы

Практыкум-дыскусія «Лічбавая пісьменнасць: як вучыцца эфектыўна ў эпоху інфармацыйнага шуму»

Практыкум-дыскусія «Лічбавая пісьменнасць: як вучыцца эфектыўна ў эпоху інфармацыйнага шуму»
27.05.2025 у рамках выхаваўчай работы выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства О.А. Сенько і Д.В. Шайбакова арганізавалі практыкум-дыскусію «Лічбавая пісьменнасць: як вучыцца эфектыўна ў эпоху інфармацыйнага шуму» са студэнтамі 9 групы 1 курса спецыяльнасці «рамана-германская (англійская) філалогія». Мэтай сустрэчы было дапамагчы навучэнцам адаптавацца да сучасных лічбавых рэалій, дзе паток інфармацыі часта ператвараецца ў «шум», які перашкаджае канцэнтрацыі і прадуктыўнай вучобе. У ходзе дыскусіі абмяркоўваліся стратэгіі эфектыўнага пошуку і аналізу даных, метады барацьбы з лічбавай перагрузкай, спосабы распазнання дэзінфармацыі.
Мерапрыемства пачалося з дыскусіі аб тым, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца студэнты пры рабоце з лічбавымі рэсурсамі. Удзельнікі адзначылі, што пастаянныя апавяшчэнні з месэнджараў, бясконцая стужка сацсетак і багацце супярэчлівых дадзеных часта зніжаюць канцэнтрацыю і абцяжарваюць засваенне матэрыялу.
Студэнты актыўна ўключыліся ў абмеркаванне, дзяліліся асабістым досведам працы з інфармацыйнымі рэсурсамі і прапаноўвалі прылады фільтрацыі кантэнту. Практыкум дазволіў удзельнікам лепш зразумець прынцыпы ўсвядомленага спажывання інфармацыі і даў канкрэтныя інструменты для павышэння прадукцыйнасці навучання ў лічбавым асяроддзі. Удзельнікі пацвердзілі значнасць правядзення такіх мерапрыемстваў ва ўмовах імклівага развіцця тэхналогій і росту аб'ёмаў даных, з якімі штодзень сутыкаюцца студэнты.
У завяршэнне многія адзначылі, што раней не задумваліся аб тым, колькі часу трацяць на сацсеткі, і цяпер плануюць прымяняць новыя метады фільтрацыі даных. Усе ўдзельнікі прыйшлі да згоды, што лічбавая пісьменнасць – гэта не толькі тэхнічныя навыкі, але і крытычнае мысленне, без якога немагчыма эфектыўнае навучанне ў сучасным свеце.

Падвышаная ўцягнутасць студэнтаў у правядзенне мерапрыемства даказвае, што тэма лічбавай пісьменнасці патрабуе сталай увагі. 

photo49783467911.jpg

photo4978346hf7fh911.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image