На філалагічным факультэце БДУ адбылася экскурсія для замежных магістрантаў спецыяльнасці «Літаратуразнаўства» ў Кабінет супастаўляльнага вывучэння беларускай і кітайскай традыцыйных народных культур. Арганізатарам экскурсіі выступіла кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства.
Экскурсанты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння Кабінета, з выставачнымі экспазіцыямі, кніжным фондам, праектамі супастаўляльнага вывучэння культур двух народаў. На памяць аб наведванні Кабінета кожнаму магістранту была ўручана кніга «Знайдзі сваю Беларусь».
Экскурсію правяла прафесар кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта, доктар філалагічных навук, прафесар Ірына Казакова.
Замежныя магістранты адзначылі, што знаёмства з экспазіцыямі музея ў многім пашырылі іх уяўленне аб традыцыйнай культуры беларусаў і аб культурных узаемасувязях беларускага і кітайскага народаў, у прыватнасці ў галіне традыцыйнага мастацтва.





BY

