Сэрвісы

Круглы стол «Філолаг – прафесія ганаровая»

Круглы стол «Філолаг – прафесія ганаровая»

14 лістапада кафедра беларускага мовазнаўства правяла пасяджэнне круглага стала «Філолаг – прафесія ганаровая». Мэта мерапрыемства – абмеркаванне значэння і ролі філолагаў у сучасным грамадстве, у вывучэнні моў і літаратур, асэнсаванне значэння філалагічных даследаванняў для захавання культурнай спадчыны, сучасных аспектаў навуковай, педагагічнай, рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці філолагаў.

Ва ўступным слове загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Г.К.Чахоўскі адзначыў, што метазадача мерапрыемства, якое аб’яднала ў сценах філалагічнага факультэта педагогаў-практыкаў, навукоўцаў, спецыялістаў у галіне рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці, заключаецца ў тым, каб вызначыць, якія змены зведала філалогія за апошнія гады, якія задачы і выклікі стаяць сёння перад гэтай навукай, якія метадалагічныя інавацыі былі рэалізаваны, якая будучыня чакае яе.

ph17112025786276376.jpg

ph171120258927389734.jpg

Галоўны рэдактар навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” Наталля Мікалаеўна Шапран распавяла пра ўнікальнасць выдання, асаблівасцях працы рэдактара з аўтарам і тэкстам, акцэнтуючы ўвагу на выключнай важнасці роднага слова для кожнага філолага.

ph1711202578268764.jpg

ph171120257826378623.jpeg

У выступленні старшыні вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ліцэя імя Ф.Э.Дзяржынскага БДУ  Вольгі Сяргееўны Ратарэнка закраналіся  надзённыя для будучага маладога спецыяліста пытанні пошукаў свайго шляху ў прафесіі настаўніка.

ph171120250928938984.jpg

ph1711202572637686.jpeg

Малодшы навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» Паліна Сяргееўна Басалыга пазнаёміла студэнтаў са спецыфікай укладання лексікаграфічных крыніц, асаблівасцямі рэалізацыі нормы, узуса і варыянтнасці.

ph17112025789767835445213.jpg

Падчас мерапрыемства студэнты і выкладчыкі адказалі на пытанні аб тым, чаму яны выбралі прафесію філолага, звярнулі ўвагу на найбольш значныя сучасныя тэндэнцыі ў філалагічных даследаваннях, эфектыўныя метады і прыёмы навучання мове і літаратуры, важныя прафесійныя навыкі, а таксама цяжкасці, з якімі яны сутыкнуліся ў працэсе навучання і прафесійнай дзейнасці.

ph171120257836478634.jpeg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.